Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 34 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Беларусі рэзка падаражэе газ для спажыўцоў
09:38, 03/01/2007

Цана газу для спажыўцоў Беларусі павялічыцца з $75,4 у 2006 годзе да $150-153 за 1 тыс. куб.м. Аб гэтым паведаміў 2 студзеня журналістам першы віцэ-прэм`ер Уладзімір Сямашка, каментуючы падпісаны ў Маскве кантракт на пастаўку газу ў Беларусь. Цана на іншыя віды электраэнергіі ў выніку таксама падвысіцца. На электрычную энергію цана ўзрасце на 54% і складзе 11,1 цэнта за квт/ч. На цеплавую электраэнергію – на 55% да $24,5-25 за адну Гкал.

Па словах Уладзіміра Сямашкі, гэта цяжкае выпрабаванне для рэальнага сектара эканомікі. Тым не менш, “гэта ўсё пад`ёмна, тыя тэмпы аб`ёмаў вытворчасці, якія зададзеныя на 2007 год, будуць выконвацца”. Разам з тым ён прызнаў, “што кошт энергетыкі ў сабекошты вытворчасці прадукцыі будзе павялічвацца”. Асабліва цяжкім грузам гэта ляжа на энергаёмістыя прадпрыемствы. Сярод іх ААТ “Гродна Азот”, цэментавыя заводы. Для гэтых прадпрыемстваў урад будзе ўсталёўваць “эксклюзіўныя” цэны на энерганосьбіты”, адзначыў першы віцэ-прэм`ер. Пры гэтым ён падкрэсліў, што ні адна з эканамічных і сацыяльных праграм, якія вызначаныя на цяперашні год, не спыніцца.

Аналізуючы перамоўны працэс па газавай тэматыцы, які адбыўся ў Маскве, першы віцэ-прэм`ер нагадаў, што спачатку расейскі бок заявіў для Беларусі цану на газ “$200, а то і вышэй”. Пасля падчас перамоваў вызначаліся розныя этапы і рухі цэнаў да паніжэння, у выніку цана дасягнула $100 за 1 тыс.куб.м. Па словах Уладзіміра Сямашкі, як бы зараз ні расцэньваўся гэты вынік, гэта поспех, які быў дасягнуты беларускім бокам. Разам з тым, прызнаў Уладзімір Сямашка, аднамаментны рост цэнаў стане сур`ёзным выпрабаваннем для эканомікі. Тым не менш, лічыць Уладзімір Сямашка, “ліха без дабра не бывае”. У Беларусі будзе пераглядацца энергетычныя складальнікі эканомікі. Асноўны ўпор ужо робіцца на тэхнічнае пераўзбраенне энергаёмістых вытворчасцяў, развіццё малой энергетыкі, энергазахаванне.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: