Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 34 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



СП на базе «Белтрансгаза» створаць да 1 чэрвеня 2007 года
09:37, 03/01/2007

Уладальнікам паловы “Белтрансгаза” “Газпром” стане да лета 2010 года, паведаміў першы віцэ-прэм`ер беларускага ўрада Ўладзімір Семашко 2 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Менску, калі тлумачыў журналістам механізм стварэння сумеснага з “Газпромам” беларуска-расейскага прадпрыемства на базе ўласнасці “Белтрансгаза”. Па ягоных словах, “мы падпісалі ў Маскве два дакумента — кантракт на пастаўку і транзіт газу да 1 студзеня 2011 года, а таксама рамачны пратакол аб стварэнні сумеснага прадпрыемства і ўмовах супрацоўніцтва”. Паводле алгарытму працы, закладзенаму ў пратаколе, сумеснае прадпрыемства павінна быць створанае да 1 чэрвеня 2007 года.

“Мы гатовыя былі стварыць СП яшчэ 31 снежня мінулага года, таму што раней мы расхадзіліся ў ацэнках. Але, слава Богу, разумны сэнс узяў верх. “ABN Amro” правёў пісьменна сваю працу, даказаўшы правільнасць нашай пазіцыі – кошт “Белтрансгаза” не ніжэй за 5 млрд. даляраў”, – адзначыў Уладзімір Сямашка.

Ён паведаміў, што сёння ўсе базавыя дакументы, неабходныя для стварэння СП, прапрацаваныя: падрыхтаваны пратакол пагаднення аб стварэнні сумеснага прадпрыемства, праект статуту, дамова куплі-продажу, а таксама спадарожныя дакументы. “Усе яны прайшлі ўзгадненне са ўсімі міністэрствамі і ведамствамі, якія маюць да гэтага дачыненне”, – сказаў першы віцэ-прэм`ер.

Пры гэтым ён заўважыў, што, “паколькі бюракратыі ў Беларусі няма”, пытанне тэрмінаў будзе залежаць толькі ад расейскага боку.

Што датычыцца механізма продажу “Газпрому” 50% акцый “Белтрансгаза”, то, як паведаміў У.Сямашка, 2,5 млрд даляраў будуць выплачвацца роўнымі часткамі на працягу чатырох гадоў. “Для таго каб з 1 чэрвеня 2007 года “Газпром” меў 12,5% акцый (першая доля 50-працэнтнага пакета. – БелаПАН.), ён павінен прыкладна да 20 траўня пералічыць у бюджэт Беларусі 625 млн. даляраў. Пасля гэтага ён цэлы год будзе валодаць 12,5% “Белтрансгаза”. Пасля гэтага да 1 чэрвеня 2008 года, калі “Газпром” заплаціць яшчэ 625 млн. даляраў, яму ўжо будзе прыналежаць 25% кампаніі і гэта далей”, – растлумачыў ён.

Такім чынам, да 1 чэрвеня 2010 года, калі “Газпром” выплаціць у бюджэт Беларусі ўсё 2,5 млрд. даляраў, ён будзе валодаць 50% акцый “Белтрансгаза”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: