Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 34 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнка запатрабаваў ад Расеі, якая «захлёбваецца ад нафтадаляраў», заплаціць за ўсё
20:04, 03/01/2007

Аляксандр Лукашэнка заявіў аб магчымасці прыняцця Беларуссю адэкватных мер у дачыненні Расеі ў сувязі з палітыкай па пастаўках энерганосьбітаў у Беларусь, паведамляе ІТАР-ТАСС.

“Мы перад Расеяй чыстыя на сто адсоткаў. Мы зрабілі ўсё, чаго ад нас хацелі і сёння надыйшоў час запатрабаваць выканання імі сваіх абяцанняў”, – заявіў Лукашэнка, праводзячы нараду з сябрамі ўрада. “Калі гэтага не будзе, мы будзем мець поўную свабоду дзеянняў. Я маю на ўвазе пастаноўку пытання аб транзіце расейскай нафты праз Беларусь, аб аплаце гэтага транзіту, аб аплаце за зямлю, якая выкарыстоўваецца пад газавыя і нафтавыя трубы, а таксама аб уласнасці Расеі тут”, – адзначыў ён.

Лукашэнка даручыў ураду, каб у першым квартале Расеі былі накіраваныя прапановы “аб аплаце ўсяго таго, што яны атрымоўваюць у Беларусі бясплатна, пачынаючы з вайсковых аб’ектаў і транзіта”. Лукашэнка падкрэсліў, што ён “далёкі ад таго, каб нагнятаць сітуацыю”. “Але, калі яны, захлёбваючыся ад нафтадаляраў і ад іншых паступленняў валюты, вырашылі на Беларусі адыграцца і паставілі нас ва ўмовы працы нават горш, чым у Нямеччыне і іншых еўрапейскіх краінах, так давайце папросім такую багатую Расею заплаціць нам за паслугі, якія прадстаўляюцца ёй”, – сказаў А.Лукашэнка.

Па ягоным меркаванні, Расея “напярэдадні новага года зрабіла ў сферы нашых тавара-эканамічных адносінаў вельмі непрыязныя крокі”. Ён растлумачыў, што гаворка ідзе аб падвышэнні цаны на газ амаль у 2,5 разы і цаны на пастаўкі сырой нафты. “Такая цана нас не задавальняе. І такі бізнэс у свеце не існуе”, – сказаў Лукашэнка. “Мы доўга спрачаліся з Расеяй і я даў указанне нашаму прэм`ер-міністру падпісаць невыгоднае для нас пагадненне па газе”, – сказаў ён, дадаўшы, што “расейскае кіраўніцтва паабяцала пасля заключэння газавага кантракту вырашыць праблему нафты”.

Лукашэнка запатрабаваў загрузіць беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы на 100%. “НПЗ павінны працаваць з нармальнай эканомікай і рэнтабельнасцю не ніжэй за 2006 год, а бюджэт не павінен пацярпець ні на капейку”, – сказаў прэзідэнт. Ён запатрабаваў забяспечыць унутранае запатрабаванне краіны ў нафтапрадуктах. “Народ павінен быць абсалютна ўпэўнены, што ў Беларусі і бензіну, і саляркі, і алеяў, і ракетнага паліва будзе звышдастаткова”, – сказаў Лукашэнка. “Калі мне дакладуць, што на нейкай запраўцы няма паліва – наракайце самі на сябе”, – падагульніў ён.

30 снежня 2006 года канцэрн “Белнафтахім” прыпыніў кантракты з расейскімі нафтавымі кампаніямі на пастаўку нафты, якія былі заключаныя на 2007 год, у сувязі з невыгоднасцю гэтых закупаў. “Дзеянні абумоўленыя ўвядзеннем Расеяй мытных пошлін на ўвоз расейскай нафты ў рэспубліку, – заявіў журналістам старшыня “Белнафтахіма” Аляксандр Бароўскі. – У такіх умовах беларускія НПЗ панясуць страты ў дзесяткі мільёнаў даляраў, і мы прынялі рашэнне прыпыніць дамовы з расейскімі нафтавымі кампаніямі, якія былі складзеныя раней”, – сказаў Бароўскі. Паводле яго, увядзенне Расеяй мытнай пошліны на нафту ў памеры 180,7 даляраў за тону – гэта неадэкватнае рашэнне.

Па экспертных ацэнках, Расея штогод недаатрымоўвае каля 4 млрд даляраў валютнага ратунку з-за розніцы экспартных пошлін на нафтапрадукты, прынятых у Расеі і Беларусі. Пастановай расейскага ўрада ад 8 снежня, якая ўступіла ў сілу з 1 студзеня 2007 года, прынята рашэнне адмяніць ільготныя экспартныя пошліны на нафту, якая вывозіцца ў Беларусь.

Як адзначаецца ў дакуменце, такое рашэнне аб адмене льготаў прынята “у мэтах абароны эканамічных інтарэсаў РФ, прымаючы да ўвагі скасаванне Беларуссю пагаднення з РФ аб парадку размеркавання ў бюджэты двух краін вывазных мытных пошлін на экспартуемую беларускімі прадпрыемствамі прадукцыю, вырабленую з расейскай сыравіны”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: