Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Cалігорску прайшоў пэрформанс «Зрабі сабе печку-буржуйку» (Фота) 11:24, 03/01/2007
31 сьнежня на адной з цэнтральный вуліцаў Салігорска актывісты "Маладога Фронту" раздавалі мінакам улёткі, на якіх зьмяшчалася інструкцыя па вырабленьню "печак-буржуек" у хатніх умовах. Гэтак сама маладзёны прапанавалі бясплатныя дровы для самаробных буржуек. Акцыямі такога кшталту маладафронтаўцы нагадваюць пра сытуацыю вакол коштаў на газ і нафту.
Салігорцы з усьмешкамі ўспрынялі моладзевы пэрфоманс - гэта й было патрэбна арганізатарам.
-- Людзі сталага ўзросту, нягледзячы нават на афіцыйную прапаганду, ня вераць у рэальнасьць сытуацыі вакол коштаў на газ. Іхняе стаўленьне падаецца мне абыякавым і крэдыт даверу сучасная ўлада ня выкарастала, -- заўважае адзін з удзельнікаў.
-- Моладзь і людзі сярэдняга ўзросту ўспрымаюць нашыя акцыі даволі станоўча. Не выключэньнем сталася і сёньняшняя. Людзі выкарыстоўваюць мерапрыемствы як магчымасьць абмеркаваць апошнія навіны, даведацца пра сітуацыю ў краіне, - сьцьвярджае маладафронтавец.
Вынікам пэрфоманса стала размова з адміністрацыяй рынка і міліцыянтамі, аднак ніхто затрыманы не быў.