Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 34 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Андрэй Саннікаў: Лукашэнка гатовы «здаць» цэлую дзяржаву
14:32, 03/01/2007

“Чарговы газавы канфлікт Расеі і Беларусі расставіў акцэнты як у адносінах Беларусі і Расеі, так і ва ўнутранай палітыцы Беларусі. Цалкам відавочна, што ў адрозненні ад папярэдніх канфліктных сітуацый, бакі вызначыліся ў тым, чаго яны жадаюць адзін ад аднаго. Масква знайшла спосаб падпарадкаваць сабе Беларусь без нейкіх фармальных паперак, а Лукашэнка, які спрабаваў усе гэтыя гады гуляць як на сяброўстве з Расеяй, так і на абароне суверэнітэту Беларусі, прадэманстраваў, што дзеля захавання ўлады ён гатовы “здаць” цэлую дзяржаву. Менавіта гэта і адбылося ў навагоднюю ноч. Беларускае кіраўніцтва згадзілася на паўзучую перадачу нацыянальнай уласнасці расейскім алігархам, менавіта ў надзеі захаваць той рэжым, які існуе ў Беларусі”, – заявіў міжнародны каардынатар Хартыі’97, былы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Саннікаў, каментуючы беларуска-расейскія дамоўленасці па газе.

“Наогул мы пазналі шмат новага падчас гэтага канфлікту, – адзначае Саннікаў. – Напрыклад, што газатранспартная сістэма Ямал-Еўропа цалкам прыналежыць Расеі, уключаючы зямлю пад газаправодам, якая знаходзіцца ў бестэрміновай арэндзе, што, беларускі эканамічны “цуд” не здольны прынесці прыбытак, неабходны для пакрыцця выдаткаў на энерганосьбіты”.

“Мабыць усёткі прыбыткі з бюджэту ідуць не на задавальненне запатрабаванняў народа, а на будаўніцтва віл для службоўцаў, утрымання вялізнага рэпрэсіўнага апарата, масавую вытворчасць новых аўтазакаў для палітвязняў і гэтак далей. Беларускі рэжым ярка прадэманстраваў поўнае сваё банкруцтва і няздольнасць нават у сваіх карыслівых інтарэсах абараніць суверэнітэт краіны”, – лічыць палітык.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: