Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 34 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Трубы «Газпрома» пастаўляюць крамлёўскую палітыку
10:07, 03/01/2007

Для Лукашэнкі надыйшоў час плаціць па рахунках. Нямецкая прэса каментуе газавую спрэчку паміж Менскам і “Газпромам”, перадае “Нямецкая хваля”.

Газета Die Welt, у прыватнасці, піша:

Пакуль беларусы могуць уздыхнуць спакойна, небяспека змерзнуць ва ўласнай кватэры часова абмінула. Расея не стане спыняць пастаўкі газу, аднак умовы дасягнутага ў апошнюю хвіліну пагаднення, ляжуць цяжкім грузам на плечы беларускага народа.

У самы блізкі час цана на імпартуемы газ узрасце ў два разы, не выключаныя і далейшыя падвышэнні. Прымаючы да ўвагі тую акалічнасць, што валавы ўнутраны прадукт Беларусі не менш чым на 15 працэнтаў залежыць ад паставак танных расейскіх энерганосьбітаў, эканоміцы краіны пагражае крызіс. Два з паловай мільярды даляраў, якія Расея гатовая заплаціць за 50 працэнтаў у сумесным прадпрыемстве па эксплуатацыі транзітнага газаправода, прыйдуцца вельмі дарэчы беларускай дзяржаве, аднак, у выніку Менск страціць аднаасобны кантроль над транзітам газу ў заходнім накірунку.

Сілы няроўныя – Беларусь бедная, Расея з часу на час багацее за кошт экспарту нафты і газу. Ці пайдзе Лукашэнка на саступкі – пытанне часу. Было б, аднак, памылковым рабіць на гэтай падставе высновы адносна пераваг для стабільнага забеспячэння Еўропы прыроднымі вуглевадародамі. Масква, якая ўсё часцей выкарыстоўвае экспарт энерганосьбітаў у якасці прылады для пашырэння свайго палітычнага ўплыву ў свеце, імкнецца да ўсталявання кантролю над транспартнымі і размеркавальнымі сістэмамі.

Крэмль і “Газпром” ведаюць, што толькі такім чынам яны змогуць дыктаваць цэны спажыўцу і дасягаць амбіцыйных палітычных мэт. З дапамогай эканамічных ціскаў Расея спрабуе аднавіць свой уплыў у тых частках былой савецкай імперыі, якія яна не ў стане кантраляваць палітычна. Расейскія трубаправоды служаць зусім не толькі для забеспячэння кліентаў газам, але і з`яўляюцца важным элементам у геапалітычнай гульне за ўладу.

Газета Suddeutsche Zeitung выказвае наступнае меркаванне:

Газавыя канфлікты паміж Расеяй і яе суседзямі, якія ўжо сталі рэгулярнымі, у любым выпадку заслугоўваюць увагі Захаду. І заходні спажывец павінен разумець, што “Газпром” гатовы самымі жорсткімі метадамі праціскаць свае ўяўленні аб цэнах.

Крэмль падаў беларускаму дыктатару Аляксандру Лукашэнку вельмі адназначны ўрок. Масква не згодная субсідаваць камандна-адміністрацыйную эканоміку Беларусі. У Расеі няма больш чыннікаў гэта рабіць. Лукашэнка, які груба парушаў правы чалавека і фальсіфікаваў вынікі выбараў, цалкам падаліўся ад Захаду і цалкам залежыць ад Расеі. Зараз надыйшоў час плаціць па рахунках.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: