Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 45 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Беларусь можа зачыніць мяжу з Расеяй
11:47, 04/01/2007

Канфлікт паміж Беларуссю і Расеяй у гандлёва-эканамічнай сферы, які ўвесь час нарастае, падрывае асновы “саюзнага будаўніцтва” і ў выніку можа прывесці да ўсталявання паўнавартаснай мытнай мяжы паміж дзяржавамі, лічыць намеснік кіраўніка камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД “палаты прадстаўнікоў” “нацыянальнага сходу” Анатоль Красуцкі. “Распачатыя абаімі бакамі дзеянні па пытанні паставак расейскай нафты ў Беларусь падрываюць асновы, закладзеныя ў рамках Дамовы аб стварэнні “саюзнай дзяржавы”, і закранаюць асноўныя каштоўнасці саюзнага будаўніцтва – Мытны саюз”, – заявіў А.Красуцкі “Інтэрфаксу” у чацвер.

 ПАЛIТЫКА 

МЗС Беларусі: увядзенне пошліны на транзіт нафты – мера ў адказ
16:41, 04/01/2007

МЗС Беларусі заяўляе, што ўвядзенне мытнай пошліны на транзіт расейскай нафты праз Беларусь ніяк не абмяжоўвае пастаўкі нафты ў трэція дзяржавы. “Увядзенне пошліны з`яўляецца мерай беларускага боку ў адказ на раней прынятае урадам Расеі рашэнне аб ужыванні ставак вывазных пошлін у дачыненні нафты, якая ўвозіцца ў рэспубліку”, – гаворыцца ў каментары прэс-сакратара МЗС Беларусі Андрэя Папова з нагоды ўвядзення пошліны на перамяшчэнне расейскай нафты праз тэрыторыю рэспублікі.

Ператрус у аўтобусе беларускіх пілігрымаў
16:29, 04/01/2007

Вечарам 3 студзеня на мытні ў Берасці (на мяжы Польшчы і Беларусі) быў затрыманы аўтобус з хрысціянскай моладдзю. Беларускія памежнікі правялі ператрус у аўтобусе, дагледзілі асабістыя рэчы, узялі тлумачэнні ва ўдзельнікаў пілігрымкі. На Віктара Сянько, уладальніка некалькіх асобнікаў газеты "Наша Ніва" быў складзены пратакол. Газэты былі канфіскаваныя і перададзеныя у Пракуратуру для даследвання на прадмет утрымання ў матэрыялах інфармацыі "антыдзяржаўнага зместу".

Краіны Балтыі распрацоўваюць агульную энергетычную стратэгію
16:21, 04/01/2007

Літва, Латвія і Эстонія распрацавалі праект сумеснай стратэгіі, накіраваны на падвышэнне энергетычнай бяспекі гэтых дзяржаў. "Праект стратэгіі вынесены для азнаямлення і абмеркавання ў кампетэнтных структурах і грамадстве краін Балтыі", – паведамілі ў чацвер "Інтэрфаксу" у прэс-службе міністэрства гаспадаркі Літвы.

ЕЗ прывітаў расейска-беларускае пагадненне па газе
15:46, 04/01/2007

Еўрапейскі Звяз прывітае расейска-беларускае пагадненне аб пастаўках газу. Аб гэтым было сёння заяўлена ў Брусэлі падчас нарады па пытаннях транспартоўкі паліва і энергетычнай бяспекі. Частка газу, які пастаўляецца Расеяй у краіны ЕЗ, ідзе праз беларускую тэрыторыю.

Яраслаў Раманчук: «У беларуска-расейскіх дачыненьнях можна чакаць чаго заўгодна»
15:40, 04/01/2007

Вядомы беларускі эканаміст, кіраўнік навукова-дасьледчага Цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук камэнтуе для «Радыё Свабода» сытуацыю, якая можа скласьціся пасьля таго, як беларускі бок увёў мыта на транзыт расейскай нафты.

Канцлер Нямеччыны працягвае сачыць за лёсам Аляксандра Казуліна
15:28, 04/01/2007

Ведамства Федэральнага канцлера Нямеччыны Ангелы Мэркэль паведамляе, што працягвае актыўна сачыць за лёсам беларускага палітвязня Аляксандра Казуліна і нагадвае, што менавіта беларускія ўлады нясуць адказнасць за стан яго здароўя. Сёння ліст з гэтым пасланнем лідэру аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандру Мілінкевічу накіраваў ад імя Ангелы Мэркэль дарадчык Федэральнага канцлера Нямеччыны па пытаннях знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі Крыстаф Хойсген.

Ціск на Беларусь
15:05, 04/01/2007, «The Washington Post», (ЗША)

Некалькі дзён таму Еўропа ледзь пазбегла новага крызісу з энергазабеспячэннем: Менск і Масква літаральна ў апошнюю хвіліну здолелі дамовіцца, і пагроза Расеі спыніць пастаўкі газу ў Беларусь не была рэалізаваная. Паколькі праз тэрыторыю Беларусі гэтая сыравіна транспартуецца ў Польшчу і Заходнюю Еўропу, спыненне паставак у гэтую краіну магло закрануць і іншых спажыўцоў, як гэта здарылася год таму, калі Масква “перакрыла газавы вентыль” Украіне. Чыннік спрэчак у абодвух выпадках быў аднолькавы: рэзкае падвышэнне Масквой цэнаў на газ, які пастаўляецца суседнім краінам, і патрабаванне аб перадачы кантрольных пакетаў трубаправодных сістэм, праз якія “блакітнае паліва” трапляе ў іншыя рэгіёны Еўропы. Беларусь, як і Украіна, заяўляла, што эканамічны ціск Масквы мае палітычную падаплёку, а Крэмль сцвярджаў, што ён толькі пакончыў з практыкай ільготных тарыфаў, перанятай ад савецкіх часоў.

Расея абураная ўвядзеннем Беларуссю пошлін на нафту
14:52, 04/01/2007

У Мінэканамразвіцця РФ лічаць, што ўвядзенне Беларуссю пошлін на расейскую нафту, якая транспартуецца праз краіну, супярэчаць дзеючым двухбаковым гандлёва-эканамічным пагадненням. “Гэтыя меры распачатыя беларускім бокам без кансультацый з расейскім бокам, і, па меркаванні Мінэканамразвіцця Расеі, супярэчаць дзеючым паміж Расеяй і Беларуссю гандлёва-эканамічным пагадненням”, – гаворыцца ў паведамленні прэс-службы МЭРГ, якое паступіла ў РІА “Новости” у чацвер.

Аляксандр Мілінкевіч: Лукашэнка цалкам праваліў знешнюю палітыку Беларусі
14:44, 04/01/2007

Заявы Аляксандра Лукашэнкі і ўвядзенне экспартнай пошліны на расейскую нафту лідэр дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандр Мілінкевіч лічыць доказам поўнага краху беларускай знешняй палітыкі. “Эканамічны канфлікт паміж Расеяй і Беларуссю – гэта дэманстрацыя поўнага краху знешняй палітыкі Беларусі, пабудаванай на хлусні”, – заявіў у эфіры радыёстанцыі “Эхо Москвы” Аляксандр Мілінкевіч.

На павелічэнне пенсій няма грошай
14:13, 04/01/2007

Павелічэння пенсій у Беларусі ў студзені і лютым цяперашняга года не будзе, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Менску намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі Валер’ян Кароль. Паводле яго, “павелічэння пенсій, якое планавалася раней, у студзені і лютым цяперашняга года не будзе”.

Ірына Казуліна будзе дамагацца тэрміновай шпіталізацыі мужа
13:36, 04/01/2007

Стан здароўя экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі, палітвязьня Аляксандра Казуліна не паляпшаецца. “3-га студзеня мне з калёніі паведамілі, што ў Аляксандра павялічыліся ацёкі ног і рук. Я лічу, што яму патрэбна тэрміновая шпіталізацыя й буду прасіць пра гэта кіраўніцтва менскага турэмнага шпіталю. Спадзяюся, што мне ўдасца й мужа ўгаварыць легчы ў шпіталь”, – паведаміла “Радыё Свабода” Ірына Казуліна.

Увядзенне пошлін не паўплывае на экспарт расейскай нафты ў Еўропу
13:22, 04/01/2007

Расея атрымала афіцыйнае паведамленне ад Беларусі аб увядзенні пошлін на транзіт расейскай нафты, але запэўніла, што гандлёвы дыспут, які разгараецца, не парушыць пастаўкі нафты ў Еўропу, заявіў у чацвер кіраўнік прэс-службы прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў.

У рэйтынгу свабоды СМІ Беларусь у канцы спісу
13:04, 04/01/2007

Беларусь заняла 13-ае месца ў рэйтынгу свабоды СМІ за 2006 год сярод 15 краін – былых рэспублік СССР. Ніжэй размясціліся толькі Казахстан і Туркменія. Лідзіруюць у гэтым спісе Грузія, Эстонія і Украіна. Гэта вынік аналізу заканадаўстваў аб СМІ ў краінах СНД і Балтыі, які ў чарговы раз правёў Інстытут праблем інфармацыйнага права (г. Масква).

Кандыдата ў дэпутаты звольнілі з працы
12:47, 04/01/2007

Актывіста арганізацыі “Малады фронт” Алега Корбана звольнілі з працы. Моладзевы актывіст працаваў шліфоўшчыкам на Менскім заводзе шасьцерняў. Ён лічыць, што звальненьне — гэта перасьлед за апазыцыйную дзейнасьць. Актывіст зарэгістраваны кандыдатам на дэпутата Менскага гарсавету ў 23-й выбарчай акрузе.

Новы Кангрэс ЗША будзе ставіцца да Расеі больш жорстка
12:24, 04/01/2007

Кангрэс ЗША новага, 110-га склікання, які пачынае працаваць у чацвер, як чакаецца, узмацніць кантроль за знешняй палітыкай адміністрацыі Джорджа Буша ў дачыненні Расеі. Як паведамілі ў сакратарыяце палаты прадстаўнікоў, такі прагноз змешчаны ў 76-старонкавым аналітычным дакладзе аб прыярытэтах “дэмакратычнага” Кангрэса, у якім упершыню за шматлікія гады большасць месцаў у абедзвюх палатах пасля лістападаўскіх выбараў перайшла ад рэспубліканцаў да дэмакратаў.

«Handelsblatt»: У 2008 годзе Пуцін можа сыйсці ў «Газпром»
11:25, 04/01/2007

Расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін рыхтуе свой сыход. Пытанне аб тым, ці сыйдзе ён назусім, адступіць усяго на крок у бок або прамяняе палітыку на бізнэс, дагэтуль застаецца адкрытым. Пакуль што Пуцін гаворыць загадкамі. Аднак ужо зараз у Расеі становяцца відавочнымі першыя прыкметы нервовасці, піша ў артыкуле “Расея гадае аб планах Пуціна” газета Handelsblatt (поўны тэкст на сайце InoPressa.ru).

Пракуратура адмовілася ўзбудзіць крымінальную справу за фальсіфікацыю вынікаў прэзідэнцкіх выбараў
11:00, 04/01/2007

На наступны дзень пасля прызнання Аляксандра Лукашэнкі аб фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька звярнуўся ў Пракуратуру Рэспублікі Беларусь з прапановай узбудзіць крымінальную справу па факце заявы беларускага кіраўніка. У адказе, які атрымаў гэтымі днямі лідэр партыі, паведамляецца, што “Пракуратура Рэспублікі Беларусь дадзенымі аб пэўных фактах, якія звязаны з фальсіфікацыяй падчас вызначэння вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 19.03.2006, не валодае”.

Выступ кандыдата ў дэпутаты ад Партыі БНФ не пусьцілі ў этэр
10:48, 04/01/2007

Кандыдат у дэпутаты Бярозаўскага раённага савету, сябра Партыі БНФ Анатоль Сахаруша зь мястэчка Малеч Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці запісаў зварот да выбарнікаў для перадачы яго па раённым радыё 29 сьнежня 2006 году. Паводля жэрабя, яго мелі перадаць у этэр 3 студзеня 2007 у 6:30. Усе выбарнікі Анатоля Сахарушы ведалі час трансьляцыі выступу й зьбіраліся слухаць яго. Аднак ў прызначаны час выступу не пачулі.

Аляксандр Мілінкевіч сустрэнецца з выбарцамі Менска
10:33, 04/01/2007

4 студзеня жыхары Менску смогуць сустрэцца з лідэрам дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандрам Мілінкевічам, які з’яўляецца даверанай асобай кандыдата ў дэпутаты па 27-й Сухараўскай акрузе сталіцы.

«Financial Times»: Раздражненне Лукашэнкі тлумачыцца незадаволенасцю загнанага ў кут кіраўніка
10:19, 04/01/2007

Учора ў расейска-беларускіх адносінах азначыліся новыя прыкметы напружанасці: аўтарытарны кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка абвінаваціў Маскву ў “непрыязных кроках” і прыстрашыў браць плату за транзіт расейскай нафты праз тэрыторыю сваёй краіны, піша брытанскае выданне “Financial Times”. У першым выступе пасля таго, як Беларусь падпарадкавалася патрабаванням Расеі аб падваенні цэнаў на газ і перадала ёй палову сваёй трубаправоднай інфраструктуры, Лукашэнка заявіў, што даручыў ураду прапанаваць Маскве заплаціць за ўсё, “што яны атрымоўваюць у Беларусі бясплатна, пачынаючы з вайсковых аб`ектаў і транзіту”. Па меркаванні аналітыкаў, раздражнёны адказ Лукашэнкі трэба растлумачыць незадаволенасцю загнанага ў кут кіраўніка.

Прад’яўлена абвінавачванне брату Вячаслава Сіўчыка
09:49, 04/01/2007

Кастусю Лукашову, які знаходзіцца ў следчым ізалятары, – брату грамадскага актывіста Вячаслава Сіўчыка – прад’яўлена абвінавачванне ў супраціўленні працаўнікам міліцыі. Аб гэтым Сіўчык паведаміў БелаПАН. Паводле яго, абвінавачванне было прад’яўлена на 15-я суткі знаходжання Лукашова ў СІЗА.

Беларусь ввела пошлину на транспортировку нефти через свою территорию
09:45, 04/01/2007

Беларусь подготовила свой ответ на повышение Россией газовых цен и введение нефтяных пошлин. Концерн "Белнефтехим" направил в российскую компанию "Транснефть" официальное уведомление о том, что с 1 января транспортировка нефти через белорусскую территорию будет облагаться пошлиной, передает ИТАР-ТАСС со ссылкой на представителей самого концерна. Она составит, по заявлениям белорусских чиновников, 45 долларов за тонну нефти.

ЕЗ абмяркуе расейска-беларускае «газавае» пагадненне
09:42, 04/01/2007

Паседжанне каардынацыйнай групы Еўрапейскага Звяза па газе, у склад якой уваходзяць урадавыя эксперты, прадстаўнікі кампаній вытворцаў і спажыўцоў энерганосьбітаў з краінаў-сябраў гэтай рэгіянальнай арганізацыі, адбудзецца ў чацвер у Брусэлі. Сустрэча скліканая еўракамісарам па энергетыцы А.Пібалгсам, і яе цэнтральнай тэмай будзе сітуацыя з забеспячэннем ЕЗ расейскім “блакітным палівам” пасля заключэння РФ і Беларуссю двухбаковага пагаднення аб пастаўках і транзіце газу.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 НАВIНА ДНЯ 
Беларуская чыгунка нясе каласальныя страты з-за прастою вагонаў з цукрам
12:36, 04/01/2007


 ЭКАНОМIКА Й СОЦЫЮМ 

Сборные Беларуси и Ирана сыграют в феврале в Тегеране
15:06, 04/01/2007

На 7 февраля планируется проведение товарищеского футбольного матча национальных сборных Беларуси и Ирана. Как сообщает «Прессбол», встреча состоится в Тегеране.

 ГАЛОЎНАЕ 
95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты • 12:40, 25/09/2007
Новые проблемы белорусского сахара • 10:49, 25/09/2007
Академик Никитченко: В Беларуси приписали к урожаю около 1,5 млн. зерна • 13:00, 24/09/2007
Растет дефицит торгового сальдо и падает рентабельность • 10:45, 24/09/2007
Как один пенсионер правду ищет • 14:38, 23/09/2007
Грядет либерализация рынка связи • 12:56, 21/09/2007
СП па перапрацоўцы вуглёў створаць ужо праз тыдзень • 09:57, 21/09/2007
Мобильный контроль усилится • 10:16, 20/09/2007
В Беларуси может быть изменен порядок ввоза автомобилей • 17:24, 19/09/2007
Среди неплательщиков – в основном госпредприятия • 10:28, 19/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: