Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 45 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Прад’яўлена абвінавачванне брату Вячаслава Сіўчыка
09:49, 04/01/2007

Кастусю Лукашову, які знаходзіцца ў следчым ізалятары, – брату грамадскага актывіста Вячаслава Сіўчыка – прад’яўлена абвінавачванне ў супраціўленні працаўнікам міліцыі. Аб гэтым Сіўчык паведаміў БелаПАН. Паводле яго, абвінавачванне было прад’яўлена на 15-я суткі знаходжання Лукашова ў СІЗА.

“Гэтым парушаны ўсе нормы беларускага заканадаўства”, – заявіў В.Сіўчык. У сувязі з гэтым адвакат К.Лукашова Валянціна Шыханцова падала скаргу на імя начальніка следчага ізалятара, у якой заклікала неадкладна вызваліць К.Лукашова.

Як паведаміў В.Сіўчык, сёння К.Лукашова ў следчым ізалятары наведаў следчы, які паспрабаваў правесці допыт. “Аднак Кастусь адмовіўся даваць паказанні, паколькі лічыць сябе цалкам невінаватым, а крымінальная справа ў дачыненні яго проста не можа існаваць у прыродзе. Таму, па ягоным меркаванні, паказанні даваць няма сэнсу", – сказаў В.Сіўчык.

К.Лукашоў, нагадаем, быў затрыманы 19 снежня. Па існуючай інфармацыі, яму інкрымінуецца наезд на аўтамабілі на супрацоўніка міліцыі 29 сакавіка мінулага года, калі ён забіраў свайго брата, Вячаслава Сіўчыка, з аддзялення хірургіі 3-га клінічнага шпіталя Менска. У той дзень невядомыя людзі з пасведчаннямі супрацоўнікаў МУС спрабавалі затрымаць Сіўчыка пасля выпісу са шпіталя, аднак пры дапамозе брата грамадскі актывіст пазбегнуў затрымання.

“Я яшчэ раз адзначаю, што людзі, якія спрабавалі мяне затрымаць, не прадставіліся, не былі апранутыя ў форму і нагадвалі больш бандытаў, чым прадстаўнікоў праваахоўных органаў”, – адзначыў В.Сіўчык.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: