Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
ЕЗ абмяркуе расейска-беларускае «газавае» пагадненне 09:42, 04/01/2007
Паседжанне каардынацыйнай групы Еўрапейскага Звяза па газе, у склад якой уваходзяць урадавыя эксперты, прадстаўнікі кампаній вытворцаў і спажыўцоў энерганосьбітаў з краінаў-сябраў гэтай рэгіянальнай арганізацыі, адбудзецца ў чацвер у Брусэлі. Сустрэча скліканая еўракамісарам па энергетыцы А.Пібалгсам, і яе цэнтральнай тэмай будзе сітуацыя з забеспячэннем ЕЗ расейскім “блакітным палівам” пасля заключэння РФ і Беларуссю двухбаковага пагаднення аб пастаўках і транзіце газу.
Ад імя ЕЗ еўракамісар раней заклікаў Маскву і Менск “як мага хутчэй дасягнуць узаемапрымальнага пагаднення, якое не ставіць пад пытанне транзіт газу ў ЕЗ”.
Пасля дасягнення Газпромам і Беларуссю за дзве хвіліны да Новага года газавага пагаднення ў Еўракамісіі выказалі надзею, што пастаўкі расейскага газу ў Еўропу будуць здзяйсняцца бесперапынна, у адпаведнасці з кантрактамі.
Беларусь у 2007 годзе будзе атрымоўваць расейскі газ па цане $100 грашыма за тысячу кубаметраў.
Вызначаны ўмовы аплаты Газпромам 50% акцый ААТ Белтрансгаз – $2,5 мільярда роўнымі плацяжамі цягам чатырох гадоў. Усе плацяжы будуць здзяйсняцца грашовымі сродкамі.