Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Увядзенне пошлін не паўплывае на экспарт расейскай нафты ў Еўропу 13:22, 04/01/2007
Расея атрымала афіцыйнае паведамленне ад Беларусі аб увядзенні пошлін на транзіт расейскай нафты, але запэўніла, што гандлёвы дыспут, які разгараецца, не парушыць пастаўкі нафты ў Еўропу, заявіў у чацвер кіраўнік прэс-службы прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў.
Як паведамляе Reuters, Пяскоў адзначыў, у дадзеным выпадку гаворка ідзе аб двухбаковых адносінах паміж Расеяй і Беларуссю, і пастаўкам энергарэсурсаў у трэція краіны нічога не пагражае.