Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Канцлер Нямеччыны працягвае сачыць за лёсам Аляксандра Казуліна 15:28, 04/01/2007
Ведамства Федэральнага канцлера Нямеччыны Ангелы Мэркэль паведамляе, што працягвае актыўна сачыць за лёсам беларускага палітвязня Аляксандра Казуліна і нагадвае, што менавіта беларускія ўлады нясуць адказнасць за стан яго здароўя. Сёння ліст з гэтым пасланнем лідэру аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандру Мілінкевічу накіраваў ад імя Ангелы Мэркэль дарадчык Федэральнага канцлера Нямеччыны па пытаннях знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі Крыстаф Хойсген.
Ліст ад імя канцлер Нямеччыны стаўся адказам на зварот Аляксандра Мілінкевіча да Прэзідэнтаў Расіі, ЗША і Францыі, а таксама да канцлера Нямеччыны з заклікам “зрабіць усё магчымае, каб уратаваць жыццё Аляксандра Казуліна і вызваліць усіх палітзняволеных у Беларусі”. Адкрыты ліст лідэра аб’яднаных дэмакратычных сіл быў распаўсюджаны 6 снежня 2006 года.
“Спадар Казулін прадэманстраваў сваёй галадоўкай высокую асабістую мужнасць. Ён паказаў таксама веліч рашэннем аб яе спыненні. Федэральны ўрад лічыць, што спадар Казулін і надалей зможа многа зрабіць для шчасця і дабрабыту грамадзян у Беларусі. Ён адыгрывае поруч з Вамі, спадар Мілінкевіч, важную ролю ў дэмакратычны развіцці Беларусі. Таму мы спадзяемся, што ён як мага хутчэй адновіць сваё здароўе, каб ізноў заняцца палітычнай дзейнасцю на карысць беларускага народу”, - адзначаецца ў лісце Федэральнага ўрада, накіраванага сёння лідэру аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандру Мілінкевічу.