Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
На павелічэнне пенсій няма грошай 14:13, 04/01/2007
Павелічэння пенсій у Беларусі ў студзені і лютым цяперашняга года не будзе, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Менску намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі Валер’ян Кароль. Паводле яго, “павелічэння пенсій, якое планавалася раней, у студзені і лютым цяперашняга года не будзе”.
Ён таксама паведаміў, што ў цяперашні час у “палату прадстаўнікоў” накіраваны праект закона аб прафесійных пенсіях, які будзе разгледжаны на вясновай сесіі.
Датычна пытанняў удасканалення пенсійнай сістэмы, намеснік міністра паведаміў, што “найболей кардынальная прапанова – гэтая прапанова аб паступовым пераходзе па вылічэнне пенсій, зыходзячы з аб`ёмаў узносаў на пенсійнае страхаванне, выплачаных працаўніком, а не з заробку, як гэта існуе сёння”.
Па словах намесніка міністра, “гэта дазволіць больш аб`ектыўна адлюстроўваць ступень удзелу працаўніка ў фінансаванні пенсійнай сістэмы”.
Намеснік міністра таксама паведаміў, што ў Беларусі не плануецца павелічэнне ўзросту выхаду на пенсію.