|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Расея абураная ўвядзеннем Беларуссю пошлін на нафту 14:52, 04/01/2007 Урад Беларусі прыняў рашэнне аб увядзенні з 1 студзеня 2007 года мытнай пошліны на нафту, якая транспартуецца па нафтаправодах рэспублікі – на студзень яна ўсталяваная на ўзроўні $45 за тону нафты. “Такі падыход не мае аналагаў у сусветнай практыцы, бо пошлінай могуць абкладацца толькі тыя тавары, якія або вырабляюцца, або спажываюцца на тэрыторыі краіны, якая прымае рашэнне аб увядзенні пошліны”, – адзначае міністэрства. Яно нагадвае, што ў адпаведнасці з пагадненнем паміж урадамі Расеі і Беларусі аб свабодным гандлі ад 13 лістапада 1992 года кожны бок павінен забяспечыць бесперашкодны транзіт праз яе тэрыторыю тавараў, якія паходзяць з мытнай тэрыторыі іншага боку. “Бакі абавязваюцца таксама не ўжываць у дачыненні перавозкі тавараў паходжаннем з іншага боку правілы іншыя за тыя, якія ўжываюцца ў аналагічных выпадках у дачыненні ўласных тавараў або тавараў паходжаннем з трэціх краінаў”, – гаворыцца ў прэс-рэлізе. У адпаведнасці з пагадненнем аб адзіных умовах транзіту праз тэрыторыі дзяржаў-удзельніц мытнага саюза ад 22 студзеня 1998 года тавары, якія знаходзяцца ў транзіце, вызваляюцца ад выплаты мытных пошлін, падаткаў і збораў за мытнае афармленне, а таксама ад ужывання да тавараў мераў эканамічнай палітыкі, адзначае МЭРГ. “Мінэканамразвіцця Расеі разлічвае на неадкладнае атрыманне ад беларускіх калегаў інфармацыі аб пэўных тэрмінах прывядзення беларускага заканадаўства ў адпаведнасць з наяўнымі двухбаковымі гандлёвымі пагадненнямі. Абмежаванне свабоды транзіту тавараў можа негатыўна адбіцца на рэалізацыі планаў далейшай інтэграцыі паміж абедзвюма краінамі, у тым ліку планаў фармавання мытнага саюза”, – падкрэсліваецца ў паведамленні. Раней у чацвер Беларускі дзяржаўны канцэрн “Белнафтахім” заявіў, што афіцыйна апавясціў расейскую кампанію “Транснафта” аб увядзенні з 1 студзеня мытнай пошліны на нафту. Рашэнне аб увядзенні пошліны было прынятае пасля нарады ў Аляксандра Лукашэнкі ў сераду. “$45 – гэта абгрунтаваная лічба, яна лёгка пралічваецца, зыходзячы з сусветнага кошту нафты. Гэта абсалютна разлічаны паказчык”, – заявіў напярэдадні прэм`ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі, кажучы аб увядзенні мытнай пошліны.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|