|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
«Handelsblatt»: У 2008 годзе Пуцін можа сыйсці ў «Газпром» 11:25, 04/01/2007 Для насельніцтва краіны, якое пражывае ад Санкт-Пецярбурга да Уладзівастока гэта становіцца галоўным пытаннем 2007 года: куды пайдзе краіна, калі чалавек, які восем гадоў кіраваў ёю як цар, увесну 2008 года сыйдзе назусім або толькі зробіць крок у бок? Аналітыкі з Citigroup з асцярожнасцю робяць прагнозы на наступны год: нягледзячы на рэзкі рост эканомікі, які складае каля 7%, і звышліквіднасць, заснаваныя на сыравінных багаццях краіны, у прагнозах на першы план выходзіць іншая стандартная фармулёўка: “палітычная нестабільнасць”. Тэорыі загавару памнажаюцца з кожным днём. Такія падзеі, як забойства журналісткі Ганны Паліткоўскай, якая крытычна ставілася да Крамля, і жорсткія санкцыі супраць Грузіі і яе грамадзянаў, якія знаходзяцца ў Расеі, успрымаюцца ў палітычнай Маскве практычна як прадвеснікі змены рэжыму. Пры гэтым становіцца ўсё больш відавочным, наколькі далёкая Расея ад стабільнай дэмакратыі: як пры выбарнай манархіі, прэзідэнт сам прызначае свайго пераемніка, які пасля ўстае на чале дзяржавы ў выніку рэферэндуму. З падтрымкай насельніцтва, роўнай 70%, і татальным кантролем над СМІ у Пуціна лёгка атрымаецца забяспечыць свайму кандыдату неабходную колькасць галасоў. Шмат хто прагаласуе за яго проста таму, што ён пратэжэ Пуціна, лічыць выданне. Тыя, хто мае ўладу, падбаюць, каб не паўстала ніякіх альтэрнатыўных фігур, якія прэтэндуюць на пост прэзідэнта. Для гэтага ў руках Крамля засяроджаны цэлы арсенал розных сродкаў: ад СМІ да шэрагу законаў. Новы закон аб дзейнасці няўрадавых арганізацый, які натыкнуўся на хвалю вострай крытыкі на Захадзе, даробіць усё астатняе, і ў выніку альтэрнатыўныя галасы не будуць пачутыя ў Расеі, а структуры грамадзянскага грамадства спыняць сваё развіццё. Шматлікія няўрадавыя арганізацыі ўжо зараз занятыя толькі пытаннямі ўласнага выжывання. Аднак у лагеры апазіцыі бракуе не толькі адзінства, але, першым чынам, аўтарытэтных прадстаўнікоў: адзіным прэзентабельным палітыкам можа лічыцца Міхаіл Касьянаў, былы прэм`ер-міністр эпохі Ельцына. Нягледзячы на тое, што ён прыўносіць у апазіцыйныя шэрагі палітычны досвед, яму не хапае харызмы і маральнага аўтарытэту для таго, каб стаць рэальным супернікам Крамля, піша газета. Перабудова палітычнай сістэмы ступіла падчас другога прэзідэнцкага тэрміна Пуціна далей і нацэленая першым чынам на тое, каб зрабіць магчымай арганізаваную змену ўлады: прэзідэнты (аўтаномных) рэспубалік і губернатары зараз абіраюцца не падчас усенароднага галасавання, а прызначаюцца рэгіянальнымі парламентамі, якія, у сваю чаргу, галасуюць толькі за тых кандыдатаў, якіх ухваліў Крэмль. Падобныя строгія загады робяць немагчымым узнікненне новых партый. Падчас выбараў у Дзярждуму, якія адбудуцца ў 2007 годзе, нараўне з 7-адсоткавым бар`ерам будзе дзейнічаць і выбарчае права, заснаванае на прынцыпе прапарцыйнага прадстаўніцтва: незалежныя кандыдаты, якія сёння яшчэ засталіся ў расейскім парламенце, не будуць мець ніводнага шанцу прайсці ў новы. Зараз будзе немагчыма перайсці з адной парламенцкай фракцыі ў іншую, інакш мандат будзе ануляваны. Дэпутаты пракрамлёўскай партыі пачалі новую наступальную аперацыю: мінімальны адсотак яўкі выбаршчыкаў скасаваны. Тым самым яны жадаюць застрахавацца ад рызыкі, што раздражненне расейцаў ад падобнай палітыкі, якое нарастае, сарве правядзенне выбараў. Гэты год пакажа, наколькі паспяхова атрымалася ў крамлёўскіх стратэгаў выбудаваць дзяржаву і эканоміку. Паводле апытанняў, расейцы, як і раней, мала давяраюць дзяржаўным інстытутам – за выключэннем прэзідэнта, які, з`яўляючыся “харызматычным лідэрам”, стаіць як бы вышэй праблем сваёй краіны. Сувязны элемент, на якім зараз трымаецца краіна і які робіць немагчымым “памаранчовую рэвалюцыю”, падобную ўкраінскай, складаецца з двух кампанентаў: дабрабыту, які нарастае, і нацыяналізму. “Расея вярнулася” – вось адзін з рэфрэнаў, які па душы, першым чынам, прэзідэнту. Сярэдні прыбытак грамадзянаў краіны вырас за апошні год прыкладна на 10%, у Маскве – амаль на 20%. Нягледзячы на інфляцыю, шмат у каго ў кашальках з`явіліся грошы і выбухнуў сапраўдны пакупальніцкі бум. Урад расплаціўся з запазычанасцямі, а крэдытаздольнасць расейскіх кампаній дазваляе ім выходзіць на сусветны ўзровень, накіроўваючыся на міжнародныя біржы. Аднак у росце расейскай эканомікі ёсць адзін нюанс: ён заснаваны на экспарце сыравінных рэсурсаў і на нафтавых цэнах. Калі цана на нафту на працягу працяглага часу будзе трымацца на адзнацы ніжэй за 50 даляраў за барэль, гэта негатыўна адаб`ецца і на кожным расейцы. Банкаўскі сектар, нягледзячы на відавочныя прыкметы паздараўлення ад “міні-крызісу” 1998 года, яшчэ нямоцна стаіць на нагах, лічыць газета. Толькі ў сектары электраэнергетыкі, для якога ўжо існуе прымальны праект па рэфармаванні, у 2007 годзе неабходныя інвестыцыі, якія перавышаюць 150 млрд даляраў: немалая сума нават для дзяржаўнага энергетычнага гіганта. Неабходныя сродкі можна было б выгандляваць за кошт падвышэння цэнаў для спажыўцоў – аднак падобная мера балюча б жыганула па кішэні і падсцебанула інфляцыю. У сувязі з гэтым Крэмль зацягвае з ажыццяўленнем неабходных рэформаў. Здаецца, што іх рэалізацыя пачнецца толькі пасля выбараў 2008 года. Вось тады Уладзімір Пуцін і зможа паказаць сябе. “Ён сыйдзе ў эканоміку”, – лічаць маскоўскія “прадракальнікі”. Магчыма, у “Газпром”. У канцэрне, у склад якога ўваходзіць звыш тысячы даччыных кампаній, ёсць дзе наводзіць парадак. Гэта дзяржава ў дзяржаве – як раз тое, што трэба прэзідэнту, падагульняе газета.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|