Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Financial Times»: Раздражненне Лукашэнкі тлумачыцца незадаволенасцю загнанага ў кут кіраўніка 10:19, 04/01/2007
Учора ў расейска-беларускіх адносінах азначыліся новыя прыкметы напружанасці: аўтарытарны кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка абвінаваціў Маскву ў “непрыязных кроках” і прыстрашыў браць плату за транзіт расейскай нафты праз тэрыторыю сваёй краіны, піша брытанскае выданне “Financial Times”. У першым выступе пасля таго, як Беларусь падпарадкавалася патрабаванням Расеі аб падваенні цэнаў на газ і перадала ёй палову сваёй трубаправоднай інфраструктуры, Лукашэнка заявіў, што даручыў ураду прапанаваць Маскве заплаціць за ўсё, “што яны атрымоўваюць у Беларусі бясплатна, пачынаючы з вайсковых аб`ектаў і транзіту”. Па меркаванні аналітыкаў, раздражнёны адказ Лукашэнкі трэба растлумачыць незадаволенасцю загнанага ў кут кіраўніка.
“Лукашэнка знаходзіцца ў вельмі невыгодным становішчы як эканамічна, так і палітычна. Ён ужо ізаляваны ад Еўропы, і Расея – яго адзіная надзея”, – кажа Крыстафер Уіфер, галоўны стратэг “Альфа-Банка”.
На пярэдадні Новага года дзяржаўная расейская газавая група “Газпром” прымусіла Беларусь падпісаць новы пяцігадовы кантракт, па якім да 2011 года цэны на газ паднімуцца да еўрапейскага ўзроўня. Акрамя таго, з боку Расеі прагучала пагроза з наступнага года ў поўным аб`ёме спаганяць пошліну з экспарту ў Беларусь сырой нафты ў памеры 180,70 даляраў за тону (92,71 фунта), пры тым што зараз падаткі з яе экспарту не спаганяюцца.
Гэтыя меры прывядуць да ліквідацыі большай часткі субсідый, якія складаюць 4 млрд даляраў, што Лукашэнка атрымоўваў апошнія гады і якія дазволілі яму захоўваць папулярнасць. Аднак, у адрозненні ад Украіны, былой савецкай рэспублікі, якая ўгнявіла Расею, калі пайшла на збліжэнне з Еўропай, у Беларусі мала сяброў на Захадзе, а зараз яна рызыкуе фатальна сапсаваць адносіны і з Расеяй.
Лукашэнка, якога клічуць апошнім дыктатарам Еўропы, учора заявіў сваім міністрам: “Калі ў Расеі, захлёбваючыся ад нафтадаляраў і іншых паступленняў валюты, вырашылі адыграцца на Беларусі... давайце папросім Расейскую Федэрацыю – такую багатую і вялізную – заплаціць нам за нашыя паслугі”.
Уіфер лічыць, што для расейскай эканомікі не стане ўдарам патрабаванне плаціць Беларусі за транзіт. Аднак рашэнне Расеі ўвесці экспартныя пошліны на неабчышчаную нафту пазбавіць беларускі бюджэт сумы ў 1,7 млрд даляраў.
Беларусь бяспошлінна імпартуе з Расеі неабчышчаную нафту, здзяйсняе яе перапрацоўку і прадае нафтапрадукты ў Заходнюю Еўропу па рынкавых цэнах, а ў яе кішэню трапляе розніца ў цане.
Лукашэнка паведаміў, што Расея “зрабіла ў сферы нашых гандлёва-эканамічных адносінаў вельмі непрыязныя крокі”.
Паводле яго, Масква абяцала вырашыць пытанне з пошлінамі на экспарт нафты, як толькі Беларусь падпіша газавы кантракт, аднак гэтае пытанне так і застаецца адкрытым.