|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Новы Кангрэс ЗША будзе ставіцца да Расеі больш жорстка 12:24, 04/01/2007 Кангрэс, верагодна, працягне і нават узмацніць кантроль за знешняй палітыкай ЗША па дачыненні да Расеі ў тым, што датычыцца агульнага нутрапалітычнага развіцця ў гэтай краіне, а таксама адносінаў Расеі з яе суседзямі”, – гаворыцца ў дакладзе пад назовам “Ключавыя пытанні 110-га Кангрэса”, падрыхтаваным кіраваннем па замежных справах, абароне і гандлю даследчай службы кангрэса ЗША, перадае NEWSru.com са спасылкай на РІА “Новости”. Кангрэс ЗША новага склікання пачне працу днём у чацвер з цырымоніі прынясення прысягі спачатку сенатарамі, а пасля сябрамі палаты прадстаўнікоў. Пазітыўныя моманты і “зоны напружанасці” у адносінах Вашынгтона і Масквы У дакладзе Кангрэса прадстаўлены кароткі агляд сфер паспяховага расейска-амерыканскага ўзаемадзеяння, а таксама тых, па якіх пазіцыі Расеі і ЗША разыходзяцца: “Сярод расейскіх пытанняў, якімі, верагодна, зоймецца Кангрэс 110-га склікання, будуць праграмы сумеснага памяншэння пагрозы (праграма Нанна-Лугара), іншыя праграмы знешняй дапамогі Расеі, а таксама папраўка Джэксана-Вэнніка і ўступ Расеі ў СГА”. У ім канстатуецца, што за час працы Кангрэса папярэдняга склікання на працягу папярэдніх двух гадоў баланс у расейска-амерыканскіх адносінах зрушыўся ў “негатыўны” бок. “Адміністрацыя Буша ў цэлым імкнулася рабіць упор на супрацоўніцтве з Расеяй, як рэальным, так і патэнцыйным, і не акцэнтаваць зоны напружанасці, якія маглі б перашкодзіць такому супрацоўніцтву, хоць 2006 год быў адзначаны больш жорсткай крытыкай у адрас Масквы з боку адміністрацыі”, – гаворыцца ў даследаванні. У ім адзначаецца, што ў адрозненні ад адміністрацыі Буша, “шмат хто ў Кангрэсе былі меней памяркоўныя па дачыненні да паводзінаў Расеі, якія выклікаюць непакой”. “На працягу працы кангрэса 109-га склікання двухбаковыя праблемы, як здаецца, дасягнулі “крытычнай кропкі”, у якой негатыўныя аспекты пераважваюць перспектывы супрацоўніцтва”, – гаворыцца ў дакуменце. Да ліку пазітыўных момантаў у адносінах Вашынгтона і Масквы ў дакладзе даследчай службы Кангрэса аднесена, у прыватнасці, іх "прынцыповая згода ў тым, што глабальны тэрарызм, які падсілкоўваецца ісламскім экстрэмізмам, з`яўляецца самай галоўнай пагрозай для бяспекі, якая пры гэтым узмацняецца небяспекай распаўсюджвання зброі масавага паражэння”. Другім пазітыўным момантам з`яўляецца "магчымае двухбаковае энергетычнае супрацоўніцтва, якое абапіраецца на статус Расеі як буйнейшага вытворцы і экспарцёра нафты і газу", – гаворыцца ў дакладзе. "У якасці процівагі гэтаму выступаюць зоны напружанасці, такія як занепакоенасць ЗША у сувязі з антыдэмакратычнымі і накіраванымі супраць свабоднага рынку тэндэнцыямі", - адзначаецца ў даследаванні. У ліку такіх "зон напружанасці" у ім названыя таксама "расейскае ўмяшанне ў Грузіі, Малдове і Украіне", "будаўніцтва Расеяй ядзернага рэактара для АЭС у Іране, а таксама яе (Расеі) нежаданне падтрымаць санкцыі для таго, каб упэўніць Іран не здзяйсняць пазапраўную ядзерную дзейнасць". "Са свайго боку, Расея занепакоеная ўплывам або "умяшаннем" ЗША і НАТО у шматлікіх дзяржавах былога СССР, а таксама тым, што Масква лічыць "падвойнымі стандартамі", якія выкарыстоўвае Захадам па дачыненні да Расеі", – гаворыцца ў дакуменце. На пасаду ўступае першая ў гісторыі ЗША жанчына-спікер палаты прадстаўнікоў Кангрэсмены ў чацвер таксама мусяць афіцыйна зацвердзіць 66-гадовую Нэнсі Пэласі ў якасці першай у гісторыі ЗША жанчыны, якая зойме пасаду спікера палаты прадстаўнікоў. Гэтая пасада лічыцца ў ЗША "трэцяй па значнасці", бо ў выпадку недзеяздольнасці прэзідэнта і віцэ-прэзідэнта спікер становіцца кіраўніком амерыканскай дзяржавы. Пасля пачатку працы Кангрэса амерыканскія заканадаўцы мусяць зацвердзіць склад і кіраўніцтва ўсіх камітэтаў у абедзвюх палатах. Ужо вядома, у прыватнасці, што пасаду старшыні ключавога сенацкага камітэта па замежных справах зойме сенатар-дэмакрат Джозаф Байдэн, вядомы негатыўным дачыненнем да ўступа Расеі ў СГА. Пасаду кіраўніка камітэта па міжнародных адносінах у палаце прадстаўнікоў зойме кангрэсмен-дэмакрат Томас Лантас, які з`яўляецца адным з суаўтараў рэзалюцыі кангрэса з патрабаваннем аб прыпыненні сяброўства Расеі ў "вялікай васьмёрцы". Адразу пасля перамогі на лістападаўскіх выбарах лідэры дэмакратаў у абедзвюх палатах заявілі аб намеры ў поўнай меры скарыстацца канстытуцыйнымі прэрагатывамі Кангрэса і здзяйсняць нязменны і жорсткі нагляд за дзейнасцю рэспубліканскай адміністрацыі Буша. Чакаецца, у прыватнасці, што ўжо на наступным тыдні на слуханні ў сенат будуць выкліканыя дзяржсакратарка ЗША Кандаліза Райс і кіраўнік Пентагона Роберт Гейтс, якія на паседжаннях сенацкіх камітэтаў па замежных справах і ўзброеных сілах адпаведна мусяць выступіць з растлумачэннямі ў дачыненні далейшых планаў адміністрацыі Буша ў Іраку.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|