Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 45 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларуская чыгунка нясе каласальныя страты з-за прастою вагонаў з цукрам
12:36, 04/01/2007

Беларуская чыгунка нясе вялікія страты з-за прастояў вагонаў з цукрам. За два апошнія месяцы, па дадзеных на 31 снежня 2006 года, страты склалі Br1,3 млрд., альбо $600 тыс., паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратарка праўлення Беларускай чыгункі Таццяна Бондарава. Паводле яе, у цяперашні час да адпраўкі ў Расею падрыхтаваныя 210 вагонаў з цукрам. У прыватнасці, 140 вагонаў стаіць у Воршы, 60 – у Магілёве і 10 – у Жабінке.

Аформленыя ўсе неабходныя дакументы, арганізаваная надзейная ахова грузаў. Чыгуначнікі Беларусі, выконваючы дамоўныя абавязальніцтвы перад заказчыкамі – цукровымі заводамі рэспублікі, спадзяюцца на скарэйшае вырашэнне праблем з пастаўкамі цукру ў Расею, падкрэсліла Таццяна Бондарава.

Нагадаем, з 29 кастрычніка 2006 года Федэральная мытная служба РФ спыніла мытнае афармленне беларускага цукру на Траекураўскім мытным пасту. Гэта адбылося насуперак дасягнутай дамоўленасці прэзідэнтаў Расеі і Беларусі вырашыць у самы блізкі час канфліктную сітуацыю па пастаўках беларускага цукру ў РФ. Такім чынам, экспарт цукру з Беларусі на расейскі рынак практычна прыпынены.

Гэтымі днямі з Смаленска ў Воршу былі вернутыя 57 вагонаў з айчынным цукрам. Дзеянні расейскіх чыгуначнікаў накіраваныя на тое, каб не ствараць прастояў вагонаў на тэрыторыі РФ, з-за чаго беларускія вытворцы панеслі бы яшчэ большыя страты. Адмыслоўцы адзначаюць, што прастоі вагонаў з цукрам прыносяць каласальныя страты як чыгуначнікам, так і цукравытворцам. Толькі з-за няўчаснага мытнага афармлення на тэрыторыі Расеі і прастояў вагонаў беларускія перапрацоўчыя прадпрыемствы панеслі страты ў памеры $2 млн.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: