Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
В белорусских сельхозпредприятиях зарплату начали выдавать сахаром. Как сообщает газета "Вечерний Брест", перед Новым годом именно мешками со сладким продуктом выдавалась зарплата в КУСП "Березовское".
Белорусские МПЗ имеют запасы нефти, которые им позволят работать при нормальной загрузке до конца января нынешнего года, заявил в пятницу в Минске на пресс-конференции заместитель председателя концерна "Белнефтехим" Владимир Волков.
Ответ Лукашенко на повышение цены на российский газ не заставил себя ждать. Не выполнив сгоряча данного обещания - "В землянки пойдем, но на шантаж не поддадимся!" - он нанес России ответный удар – ввел повышенные пошлины на транспортировку ее нефти по белорусской территории.
Супрацоўнікі КГБ аказваюць ціск на студэнтку факультэта мэнэджмента Беларускага Дзяржаўнага Эканамічнага Універсітэта Яну Карповіч, якая з’яўляецца сябрам ініціытыўнай групы па вылучэнні кандыдатам у дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў актывіста апазіцыі Алега Корбана. Праваабаронцы цэнтр “Вясна” перадаў у прэс-цэнтр Хартыі’97 скаргу на дзеянні супрацоўнікаў КГБ, якую студэнтка накіравала генеральнаму пракурору Беларусі.
Падставай для ўзбуджэння стала нібыта тое, што Аляксандр Булаўкін «падрабіў пратакол паседжання Аб’яднанай грамадзянскай партыі №2 ад 26.11.2006». Гэты пратакол быў перададзены Булаўкіным у Круглянскую раённую выбарчую камісію з мэтай рэгістрацыі яго кандыдатам у дэпутаты Круглянскага раённага савета.
Прадстаўнікі канцэрна "Белнафтахім" і міністэрства юстыцыі Беларусі лічаць некарэктным пытанне аб магчымым спыненні транзіту расейскай нафты праз тэрыторыю Беларусі. "Пытанне аб спыненні транзіту расейскай нафты я лічу некарэктным", – заявіў у пятніцу на прэс-канферэнцыі ў Менску намеснік старшыні канцэрна "Белнафтахім" Уладзімір Воўкаў, адказваючы на пытанне "Інтэрфакса" аб магчымасці спынення транзіту ў выпадку няплаты АК "Транснафта" пошліны за транзіт нафты па тэрыторыі краіны. "Мы апавясцілі расейскі бок аб увядзенні гэтага плацяжу і разлічваем, што ён будзе выконваць гэта", – дадаў У.Воўкаў.
Вядомы беларускі мастак Лёнік Тарасевіч стаў лаўрэатам прэстыжнай узнагароды Вялікага фонду культуры Польшчы за 2006 год. Журы прыняло рашэнне адзначыць Тарасевіча за ўнёсак у развіццё польскага выяўленчага мастацтва, а таксама за ўдзел у буйных выставах у мастацкім музеі Кунстхалле ў нямецкім Любеку і Нацыянальнай галерэі "Захэнта" у Варшаве.
Цана газу для Менскага аўтамабільнага завода ў 2007 годзе павялічыцца ў параўнанні з 2006-м на 94% і складзе $147,74 за 1 тыс.куб.м. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у цэнтры грамадскіх сувязяў МАЗа.
Беларускае заканадаўства прадугледжвае працэдуру датэрміновага галасавання падчас правядзення выбарчых кампаній, паведаміў сёння журналістам сакратар Цэнтрвыбаркама Беларусі Мікалай Лазавік. “Чамусьці менавіта для Беларусі некаторыя міжнародныя арганізацыі, у прыватнасці АБСЕ, рэкамендуюць скасаваць датэрміновае галасаванне, а для іншых дзяржаў, напрыклад ЗША, – пашырыць гэтую практыку”, – сказаў Мікалай Лазавік.
У сакратарыяце сейма Літвы ў пятніцу зарэгістраваны праект рэзалюцыі, які прадугледжвае прад’яўленне Расеі прэтэнзій аб выплаце кампенсаванняў, звязаных з трагічнымі падзеямі ў Вільні ў студзені 1991 года. “Сейм Літвы прапаноўвае ўраду афіцыйна звярнуцца ва ўрад РФ па пытанні выплаты кампенсаванняў пацярпеўшым і сем’ям загінуўшых падчас савецкай агрэсіі 11-13 студзеня 1991 года”, – гаворыцца ў дакуменце.
Сёння з Віцебскага ізалятара часовага ўтрымання выйшаў на волю вядомы праваабаронца Валерый Шчукін. 30 снежня праваабаронца быў асуджаны на 7 сутак арышту за тое, што прайшоў на закрытае паседжанне абласнога суду, дзе разглядаліся скаргі апазіцыйных кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў, якім адмовілі ў рэгістрацыі.
Сёння ў Бабруйску быў затрыманы вядомы праваабаронца Ігар Хоцька. Як паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”, Хоцьку затрымалі супрацоўнікі міліцыі па падозранні ў здзяйсненні крымінальнага злачынства, а менавіта крадзежа. Зараз ён знаходзіцца у першым апорным пункце ГУУС Бабруйскага выканкаму.
В последний день прошлого года А.Лукашенко подписал закон о бюджете. Расходы консолидированного бюджета в 2007 г. запланированы на уровне 41,8 триллиона белорусских рублей (19,4 миллиарда долларов) или 45,4% ВВП. Это на 1,9 миллиарда долларов больше, чем планируемые показатели года минувшего. Власти уверяют, что расходы как доля к ВВП сократятся на 3,1 процентного пункта. Даже если статистический ракурс выбран правильно, ожидать в 2007 г. хотя бы начала тенденции ухода государства из экономики нет оснований.
Новогодняя ночь подарила нам настоящую политическую сенсацию. Белорусская делегация, посланная Лукашенко в Москву, по сути капитулировала перед "Газпромом". Повышение цены российского газа до 100 долларов за тысячу кубометров, в придачу к этому соглашение о продаже половины акций "Белтрансгаза" – это была полноценная победа Москвы в схватке с самым задушевным партнером по Содружеству.
Падзеі ў Маскве, калі літаральна за лічаныя хвіліны да Новага года ў “Газпроме” былі падпісаныя двухбаковыя пагадненні, у выніку якіх цана на расейскі прыродны газ, які пастаўляецца ў Беларусь, узрасла больш чым у два разы, не сходзяць з першых палосаў сусветных СМІ ужо другі тыдзень. Прычым не толькі еўрапейскіх, расейскіх і беларускіх. Амерыканскі друк таксама падрабязна асвятляе тое, што адбываецца. Расейская служба “Голасу Амерыкі” звярнулася да вядомага расейскага палітолага Андрэя Піанткоўскага з пытаннем, якія новыя акцэнты ў двухбаковых адносінах расставіў гэты новы раўнд “газавай вайны” паміж Масквой і Менскам.
У Міністэрстве эканомікі і Дзяржаўным мытным камітэце Беларусі распрацоўваецца механізм збірання пошліны за транзіт расейскай нафты праз тэрыторыю краіны. Аб гэтым паведаміў БелаПАН дарадца кіраўніка канцэрна “Белнафтахім” Віктар Азараў.
ААТ “Гродна Азот” спажывае каля 1,4 млрд.куб.м газу ў год, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА галоўны інжынер прадпрыемства Андрэй Сіроцін. На пытанне, як працуе адзін з буйнейшых у рэспубліцы прамысловых спажыўцоў газу ў новым годзе, галоўны інжынер адказаў: “Прадпрыемства будзе працаваць”. “Пакуль уціскаем выдаткі, шукаем рэзервы”, – дадаў ён. Разам з тым ва ўмовах падвышэння цаны на газ для Беларусі гарадзенскаму “Азоту” без мер дзяржаўнай падтрымкі не абыйсціся, лічаць на прадпрыемстве.
Новым Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Францыі ў Беларусі стане жанчына – спадарыня Мірэй Мюссо, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у французскай дыпламатычнай місіі ў Менску.
Сёння ў судзе Кастрычніцкага раёна Мінска адбыўся судовы працэс па абвінавачанні лідэра аб`яднаных дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча ў нібыта наўмысным незаконным перасячэнні беларускай мяжы.
Кандыдатам у дэпутаты мясцовых Саветаў гомельскай гарадской арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі адмаўляюць у правядзенні сустрэч з выбаршчыкамі на адкрытых пляцоўках.
4 снежня ў Салігорску "Малады Фронт" арганізаваў пікет каля цэнтральнага рынку. Маладафронтаўцы вывесілі транспарант "Не - выбарам без альтэрнатывы" і раздавалі мінакам улёткі з заклікам да байкоту выбароў.
Лідэрам магілёўскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Юрыю Новікаву і Сяргею Фаміну адмоўлена ў правядзенні мітынгу і пікету. “У Магілёве выкарыстоўваецца адміністрацыйны рэсурс, – заявіў у інтэрв`ю БелаПАН Новікаў. – Мы лічым, што гэта простая адпіска і ўлады ўсяляк перашкаджаюць нам у вядзенні агітацыйнай кампаніі”.
У першы дзень працы кангрэса ЗША новага склікання дзевяць вядомых сенатараў занеслі ў сенат законапраект пад назовам “Акт аб энергетычнай дыпламатыі і бяспецы”, адным з палажэнняў якога з’яўляецца падтрымка імкнення маладых дэмакратый, у прыватнасці Украіны і Грузіі, да энергетычнай незалежнасці. Як паведамілі РІА Новости ў сакратарыяце сената, сааўтарамі законапраекта выступілі новы старшыня сенацкага камітэта па замежных справах сенатар-дэмакрат Джозаф Байдэн, былы кіраўнік гэтага камітэта, які стаў намеснікам Байдэна, сенатар-рэспубліканец Рычард Лугар, а таксама сенатары-рэспубліканцы Чак Хэгел, Норм Коўлман, Алімпія Сноў, Лэрры Крэйг, сенатары-дэмакраты Мэры Лэндру, Кен Салазар, а таксама незалежны сенатар Джозаф Ліберман.
“Цалкам зразумела, што Расея спрабуе выкарыстаць уласныя энергетычныя рэсурсы ў якасці палітычнага рычага, у прыватнасці ў дачыненні да суседніх дзяржаў”, – заявіў у Вашынгтоне афіцыйны прадстаўнік дзярждэпартамента ЗША Шон Маккормак. “У мінулым годзе мы бачылі гэта па дачыненні да Украіны, мы бачылі гэта па дачыненні да Грузіі і зараз мы бачым гэта па дачыненні да Беларусі”, – сказаў ён, адзначыўшы, што гэта “урок у плане важнасці захавання і пашырэння шматлікіх крыніц для паставак энергетычных рэсурсаў, а таксама шматлікіх сродкаў дастаўкі гэтых энергарэсурсаў”.
Цяперашняя выбарчая кампанія па выбарах дэпутатаў у мясцовыя Саветы беспрэцэндэнтная па парушэннях заканадаўства. Такое меркаванне 4 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Менску выказала большасць лідэраў апазіцыйных партый Беларусі.
Сёньня прыкладна ў дзьве гадзіны ночы, на ўезьдзе ў горад Менск у мікрараёне Шабаны была затрыманая машына кандыдата ў дэпутаты Менскага гарадзкога савета, сябра Партыі БНФ Сержука Карповіча разам са сваімі даверанымі асобамі. У машыне знаходзіліся афіцыйна надрукаваныя ўлёткі і плякаты чатырох партыйных кандыдатаў па Менску, у тым ліку Старшыні Партыі БНФ Вінцука Вячоркі.
Новый 2007 год наступил всего полчаса назад, но гости Андрея Санникова уже пребывают в мрачном настроении. Они сгрудились вокруг телевизора в его квартире в Минске, столице Беларуси, чтобы послушать выпуск новостей, прервавший обычные развлекательные программы. "Мы подписали новый контракт на поставки природного газа на невыгодных условиях", – объявил белорусский премьер-министр Сергей Сидорский. Санников, в прошлом член правительства, а теперь активист оппозиции в Беларуси, которую, как все помнят, госсекретарь США Кондолиза Райс назвала "последней подлинной диктатурой" в Европе, объясняет это заявление своим гостям. "Россия сделала себе новогодний подарок, загнав в угол белорусского чиновника от экономики, – говорит он. – То, чего СССР пытался добиться с помощью танков, Россия теперь осуществила с помощью трубопроводов".
Яшчэ на тры месяцы падоўжанае расьсьледаваньне справы экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі, які зьнік у траўні 1999 году. Пра гэта праваабаронцу Алегу Волчаку паведамілі ў пракуратуры Беларусі. “Справа расьсьледуецца ўжо болей за 6 гадоў, але выніку няма і я не спадзяюся, што ён зьявіцца пры цяперашняй уладзе”, - пракамэнтаваў “Радыё Свабода” навіну Алег Волчак.
Дзярждэпартамент ЗША пракаметаваў увядзенне Беларуссю нафтавых пошлін у дачыненні экспарту нафты з Расеі. У чацвер афіцыйны прадстаўнік дзярждэпа Шон Маккормак падчас штодзённага брыфінгу заявіў, што пазіцыя Беларусі паказвае “гнілую сутнасць” рэжыму Лукашэнкі. Маккормак нагадаў, што дагэтуль пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь здзяйсняліся без экспартных пошлін і што беларускія ўлады “бралі гэтую нафту без экспартнай пошліны, чысцілі яе і перапрадавалі з добрым прыбыткам за мяжу”.
5 января известному исполнителю Виктору Калине предъявлено обвинение в совершении преступления, предусмотренного ч. 4 ст. 209 Уголовного кодекса Республики Беларусь (мошенничество). Об этом БелаПАН сообщила начальник управления информации и общественных связей МВД Екатерина Самусенкова-Шелегова.
Как сообщил БелаПАН председатель гомельской общины Общества сознания Кришны Александр Горбачев, с нового года в Доме быта по проспекту Космонавтов Гомеля община больше не собирается. "Уже долгое время мы снимали там небольшой актовый зал, но теперь этого делать нельзя, поскольку Дом быта будет продан с аукциона. Что ж, после январских праздников станем искать новое помещение, есть мысли построить собственный храм", - сказал А.Горбачев.
Моладзевая зборная Беларусі выбыла з вышэйшага дывізіёна чэмпіянату свету. У заключным матчы сусветнага першынства ў Швецыі наша каманда панесла зруйнавальнае паражэнне ад славацкіх аднагодкаў – 0:9 і заняла апошняе месца ў элітнай групе. Разам з беларусамі вышэйшую лігу пакінуць і славакі, а ў наступным годзе няўдачнікаў заменяць зборныя Даніі і Казахстана.
В управлении юстиции Мингорисполкома в январе нынешнего года будет создан банк данных о лицах, обязанных по решению суда возмещать расходы по содержанию их детей. Об этом сообщил сегодня начальник управления Николай Зеленко на заседании Мингорисполкома, посвященном реализации в столице Декрета президента от 24 ноября 2006 г. № 18 "О дополнительных мерах по государственной защите детей в неблагополучных семьях".
Падчас чарговага прызыву больш за 1,4 тыс. юнакоў будуць накіраваныя для камплектавання ўнутраных войскаў МУС Беларусі. Як паведамілі БЕЛТА у прэс-службе войскаў правапарадку, у перыяд з 15 па 19 студзеня навабранцы папоўняць рады міліцэйскіх злучэнняў і вайсковых часцей, а таксама брыгады адмысловага прызначэння.
Ва ўмовах падвышэння цэнаў на газ у 2007 годзе 1 тона беларускага цэменту падаражэе на 30% – да 70 даляраў, паведаміў сёння міністр архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Селязнёў. “Гэта ўсё роўна будзе канкурэнтаздольная цана, улічваючы, што 1 тона расейскага цэменту каштуе 90 даляраў, польскага – 95-100 даляраў, украінскага – 95-97 даляраў”, – цытуе міністра БЕЛТА.
В Беларуси отменять трудовые книжки не планируется, сообщил корреспонденту БЕЛТА министр труда и социальной защиты Владимир Потупчик. В России активно обсуждается вопрос о том, что пора отправить трудовые книжки "на пенсию". Эта проблема для Беларуси в настоящее время не актуальна, отметил Владимир Потупчик.