Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пасля падаражэння газу «Гродна Азот» апынуўся ў цяжкім становішчы 12:39, 05/01/2007
ААТ “Гродна Азот” спажывае каля 1,4 млрд.куб.м газу ў год, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА галоўны інжынер прадпрыемства Андрэй Сіроцін. На пытанне, як працуе адзін з буйнейшых у рэспубліцы прамысловых спажыўцоў газу ў новым годзе, галоўны інжынер адказаў: “Прадпрыемства будзе працаваць”. “Пакуль уціскаем выдаткі, шукаем рэзервы”, – дадаў ён. Разам з тым ва ўмовах падвышэння цаны на газ для Беларусі гарадзенскаму “Азоту” без мер дзяржаўнай падтрымкі не абыйсціся, лічаць на прадпрыемстве.
Цэны на ўдабрэнні былі вызначаныя зыходзячы са старых цэнаў на газ, і іх вытворчасць у новых умовах з’яўляецца нерэнтабельнай. На прадпрыемстве чакаюць, што будзе прынята рашэнне ўрада па цане ўдабрэнняў, а таксама па дыферэнцыяванай цане газу для “Гродна Азот”
ААТ “Гродна Азот” з’яўляецца буйным прадпрыемствам хімічнага комплексу краіны, якое спецыялізуецца на вытворчасці аміяку, азотных удабрэнняў, капралактама, сернай кіслаты, метанола і прадуктаў малатанажнай хіміі. Газ выкарыстоўваецца як сыравіна для вытворчасці асноўнай прадукцыі, а таксама ў якасці паліва для працы тэхналагічнага абсталявання.