Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
З-за падаражэння газу МАЗ страціць мільёны 16:41, 05/01/2007
Цана газу для Менскага аўтамабільнага завода ў 2007 годзе павялічыцца ў параўнанні з 2006-м на 94% і складзе $147,74 за 1 тыс.куб.м. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у цэнтры грамадскіх сувязяў МАЗа.
Адмыслоўцы адзначылі, што газ займае толькі каля 5% у сабекошце прадукцыі, якая вырабляецца. Больш значныя выдаткі прадпрыемства нясе на электрычную і цеплавую энергію. У цяперашнім годзе ў параўнанні з мінулым цана на электраэнергію ўзрасце на 50%, на цяпло – на 32%. У цэлым страты МАЗа ад росту цэнаў на энергарэсурсы ў 2007 годзе прагназуюцца на ўзроўні $35 млн. Чакаецца таксама скарачэнне прыбытку. Рэнтабельнасць знізіцца на 3,8-4%. У 2006 годзе рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі МАЗа склала 12%.
Пакуль пралічаныя толькі страты ад падаражэння энерганосьбітаў. “У прынцыпе мы гатовыя да такіх наступстваў і вытрымаем гэтае напружанне”, – адзначылі на МАЗе. Тут не плануюць скарачаць аб’ёмы інвеставання ў мадэрнізацыю вытворчасці. Прадпрыемства працягне здзяйсняць інвестпраект па тэхнічным пераўзбраенні на 2005-2010 гады.
Разам з тым на МАЗе пакуль не могуць сказаць, наколькі падаражэюць камплектуючыя прадпрыемстваў-пастаўшчыкоў. На Менскі аўтазавод пастаўляюць вузлы, электратэхніку, іншыя кампаненты для грузавых аўтамабіляў і аўтобусаў 144 прадпрыемствы Беларусі.
Зменяцца цэны і на расейскія камплектуючыя для МАЗа. Пры гэтым у 2007 годзе прадпрыемства актыўна пераходзіць на зборку аўтамабіляў з рухавікамі Еўра-3, якія самі па сабе будуць даражэй за маторы з больш нізкімі экалагічнымі характарыстыкамі.