Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 56 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Андрэй Піанткоўскі: Гульня ў аб’яднанне закончылася
13:58, 05/01/2007

Падзеі ў Маскве, калі літаральна за лічаныя хвіліны да Новага года ў “Газпроме” былі падпісаныя двухбаковыя пагадненні, у выніку якіх цана на расейскі прыродны газ, які пастаўляецца ў Беларусь, узрасла больш чым у два разы, не сходзяць з першых палосаў сусветных СМІ ужо другі тыдзень. Прычым не толькі еўрапейскіх, расейскіх і беларускіх. Амерыканскі друк таксама падрабязна асвятляе тое, што адбываецца. Расейская служба “Голасу Амерыкі” звярнулася да вядомага расейскага палітолага Андрэя Піанткоўскага з пытаннем, якія новыя акцэнты ў двухбаковых адносінах расставіў гэты новы раўнд “газавай вайны” паміж Масквой і Менскам.

“Мне здаецца, што гэтае новае пагадненне завяршае працяглы дзесяцігадовы этап “аб’яднальнага фарсу” паміж Беларуссю і Расеяй, – адказаў ён. – Наогул Лукашэнка – унікальны палітык на постсавецкай прасторы. Ён вынайшоў такі своеасаблівы бізнэс: я прадаю Маскве абяцанні з ёй ажаніцца (або выйсці за яе замуж), а яна за гэта датуе маю неэфектыўную эканоміку. Вельмі доўга гэта ў яго праходзіла, але нарэшце ў Маскве гэта зразумелі і сталі размаўляць з ім вельмі жорстка, прымушаючы ўвайсці ў Расейскую Федэрацыю, г. зн. гуляць у гэтую гульню – у аб`яднанне – ужо сур`езна”.

“Мне добра вядома, – кажа спадар Піанткоўскі, – што мэтай палітыкі Крамлю ў апошнія паўгода было, прыстаўляючы да скроні Лукашэнкі “газавы пісталет”, прымусіць яго развітацца з незалежнасцю Беларусі. А які асноўны вынік таго, што зламаць яго ў іх не атрымалася – тут можна вельмі спрачацца, што менавіта адстойваў Лукашэнка: суверэнітэт Беларусі або своеўладныя амбіцыі. Галоўнае вынік”.

На пытанне, як адаб`юцца апошнія падзеі на перспектывах так званай “саюзнай дзяржавы” Беларусі і Расеі, Піанткоўскі адказаў: “Самым фундаментальным чынам. Лукашэнка зразумеў, што яму плаціць за абяцанні больш не будуць, а Пуцін зразумеў, што Беларусь у Расейскую Федэрацыю не ўваходзіць. Таму ўся гэтая гульня ў “саюзную дзяржаву” робіцца бессэнсоўнай і для таго і для іншага”.

“Я рызыкну зрабіць тое, што не рэкамендуецца рабіць экспертам напачатку года, – працягваў расейскі палітолаг, – і скажу, што ніякага рэферэндуму ні па якой агульнай канстытуцыі сёлета не будзе – гэта раз. І наогул Масква ў гэты пераходны год настолькі будзе захопленая барацьбой за ўладу (і за ўласнасць, што ў нас у Расеі адно і тое ж), што ніякіх “актыўных мерапрыемстваў” (гэта такі спецтэрмін ёсць у людзей, якія ў нас стаяць ва ўладзе) у дачыненні Беларусі Расея праводзіць не будзе, а будзе назіраць, як будзе развівацца ў Беларусі непазбежны ў новых эканамічных умовах сур’ёзны крызіс. Таму што ўся гэтая савецкая эканоміка Лукашэнкі са ўсімі яе выдатнымі дасягненнямі была завостраная пад адну ўмову: нізкія цэны на энерганосьбіты”.

Здаецца, што прадказанні эксперта ўжо пачынаюць спраўджвацца, і энергетычны канфлікт паміж Беларуссю і Расеяй працягвае разрастацца. Менск увёў мытныя пошліны на расейскую нафту, якая транспартуецца праз тэрыторыю Беларусі ў Заходнюю Еўропу. Як заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі, з 1 студзеня ўводзіцца пошліна ў памеры 45 даляраў за тону. Відавочна, што такім чынам Менск адрэагаваў на падваенне Расеяй цаны на прыродны газ.

Расейскія ўлады заявілі, што гэты крок беларускага боку супярэчыць дзеючым двухбаковым пагадненням. Варта таксама адзначыць, што напярэдадні Новага года Расея ўвяла экспартныя пошліны на сырую нафту, якая пастаўляецца ў саму Беларусь. Масква растлумачыла свае дзеянні тым, што Беларусь, закупляючы ў Расеі максімальна магчымую колькасць нафты па ільготных цэнах, перапрацоўвала яе і перапрадавала пасля ў Еўропу па поўным рынкавым кошце. Як бачым, эканамічны канфлікт паміж Масквой і Менскам працягвае абвастрацца.



напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: