Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Апазіцыйным кандыдатам забаранілі праводзіць мітынг 10:43, 05/01/2007
Лідэрам магілёўскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Юрыю Новікаву і Сяргею Фаміну адмоўлена ў правядзенні мітынгу і пікету. “У Магілёве выкарыстоўваецца адміністрацыйны рэсурс, – заявіў у інтэрв`ю БелаПАН Новікаў. – Мы лічым, што гэта простая адпіска і ўлады ўсяляк перашкаджаюць нам у вядзенні агітацыйнай кампаніі”.
Па меркаванні С.Фаміна, улада “сабатуе правядзенне выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў, асабліва ў дачыненні апазіцыйных кандыдатаў”.
У адказе за подпісам намесніка старшыні Магілёўскага гарвыканкама Фёдара Міхеенкі значыцца, што для задавальнення заяўкі на правядзенне мітынгу і пікету неабходна перагледзець мэты гэтых мерапрыемстваў, бо яны павінны адпавядаць перадвыбарнай тэматыцы.
Мітынг і пікет планавалася правесці 6 і 12 студзеня. Асноўнымі мэтамі мерапрыемстваў з’яўляліся сустрэча з выбаршчыкамі, прыцягненне ўвагі выбаршчыкаў, абмеркаванне мясцовых і нацыянальных праблемаў.