Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Новым амбасадарам Францыі ў Беларусі стане Мірэй Мюссо 12:22, 05/01/2007
Новым Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Францыі ў Беларусі стане жанчына – спадарыня Мірэй Мюссо, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у французскай дыпламатычнай місіі ў Менску.
Да прызначэння на гэтую пасаду Мірэй Мюссо працавала ў цэнтральнай адміністрацыі Міністэрства замежных спраў Францыі. Раней яна была амбасадарам Францыі ў Грузіі, працавала дарадцай па культуры, навуцы і супрацоўніцтву, дырэктарам Французскага інстытута ў Афінах, другім дарадцай у сталай камісіі Францыі ў Паўночнаатлантычнай радзе ў Брусэлі, другім сакратаром у амбасадзе Францыі ў Вене і на іншых пасадах.
Спадарыня Мірэй Мюссо валодае французскай, расейскай, ангельскай, нямецкай, грэцкай мовамі. Яна мае дыпломы аб вышэйшай адукацыі ў вобласці філалогіі, палітычных навук, абароны, а таксама ўсходніх моў.
Да гэтага Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Францыі ў Беларусі быў Стэфан Шмелеўскі, які завяршыў сваю дыпламатычную місію. Зараз ён будзе працаваць у Міністэрстве замежных спраў Францыі і займацца пытаннямі рэлігіі.