Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Салігорску патрабавалі свабодных выбараў (Фота) 11:47, 05/01/2007
4 снежня ў Салігорску "Малады Фронт" арганізаваў пікет каля цэнтральнага рынку. Маладафронтаўцы вывесілі транспарант "Не - выбарам без альтэрнатывы" і раздавалі мінакам улёткі з заклікам да байкоту выбароў.
Нагалаем, што Палітрада дэмакратычных сілаў Салігорску прыняла рашэньне байкатаваць мясцовыя выбары. Гэта зьвязана з нерэгістрацыяй кандадатамі прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў.
Салігорцы станоўча рэагавалі й схіляліся да няўдзелу ў выбарчым фарсе, матывуючы гэта тым, што праўладныя кандыдаты ў склаўшыхся абставінах нават не праводзяць агітацыйную кампанію й людзі, наўпрост, ня ведаюць ані праграмы, ані саміх будучых дэпутатаў.
Прыкладны праз 30 хвілінаў зьвіліся супрацоўнікі міліцыі й затрымалі двух удзельнікаў акцыі: Івана Шылу й Андруся Тычыну.
У пастарунку на 16-ці гадовага маладафронтаўца Івана Шылу склалі пратакол за "удзел у несакцанаваным пікеце" і за парушэньне закона аб друку.
Праз некалькі гадзінаў маладзёнаў выпусьцілі. На гэтым аднак мерапрыемсты ў Салігорску ня скончыліся. Маладафронтаўцы раздалі на вуліцах некалькі тысячаў інфармацыйных улётак.