Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 56 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Расея павінна пакрыць шкоду пацярпеўшым ад штурму віленскай тэлевежы ў 1991 годзе
16:31, 05/01/2007

У сакратарыяце сейма Літвы ў пятніцу зарэгістраваны праект рэзалюцыі, які прадугледжвае прад’яўленне Расеі прэтэнзій аб выплаце кампенсаванняў, звязаных з трагічнымі падзеямі ў Вільні ў студзені 1991 года. “Сейм Літвы прапаноўвае ўраду афіцыйна звярнуцца ва ўрад РФ па пытанні выплаты кампенсаванняў пацярпеўшым і сем’ям загінуўшых падчас савецкай агрэсіі 11-13 студзеня 1991 года”, – гаворыцца ў дакуменце.

Як паведамілі ў пятніцу “Інтэрфаксу” у прэс-службе парламента, у праекце рэзалюцыі, якую зарэгістраваў намеснік старшыні парламенцкага камітэта па замежных справах, прадстаўнік партыі кансерватараў “Звяз Бацькаўшчыны” Аўдронюс Ажубаліс, кабінету міністраў рэкамендуецца “прапанаваць ураду РФ пачаць перамовы па гэтым пытанні”.

Прапанова прад’явіць прэтэнзіі за падзеі 16-гадовай даўнасці ўраду Расеі аўтар рэзалюцыі аргументуе тым, што “узброеныя сілы СССР 11-13 студзеня 1991 года здзейснілі акт агрэсіі супраць незалежнай Літоўскай дзяржавы і яе жыхароў”, а “Расея сама прызнае сябе і прызнаецца ў свеце дзяржавай – пераемніцай СССР”.

У студзені 1991 года савецкія вайскоўцы распачалі штурм будынка Літоўскага тэлебачання і радыё, а таксама віленскай тэлевежы. Падчас гэтых падзей загінулі трынаццаць і былі параненыя некалькі сотняў чалавек

У 2000 годзе сейм Літвы прыняў закон “Аб пакрыцці шкоды ад акупацыі СССР”, якім абавязаў урад вызначыць памер шкоды, сфармаваць дэлегацыю для перамоваў і звярнуцца да Расейскай Федэрацыі па пытанні пакрыцця шкоды. Урадавая камісія падлічыла, што гэтая шкода складае 80 млрд літаў (курс 1 еўра/3,4528 літаў).


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: