Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дэмакратам не даюць агітаваць на вуліцах 12:12, 05/01/2007
Кандыдатам у дэпутаты мясцовых Саветаў гомельскай гарадской арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі адмаўляюць у правядзенні сустрэч з выбаршчыкамі на адкрытых пляцоўках.
Як паведаміў БелаПАН старшыня гомельскай гарадской арганізацыі АГП Васіль Палякоў, заявы з просьбай дазволіць правядзенне мітынгаў падавалі ў Гомельскі гарвыканкам тры сябра мясцовай арганізацыі АГП. Віктар Карніенка і Леанід Судаленка, якія балатуюцца ў абласны Савет дэпутатаў па Сонечнай выбарчай акрузе №16 і Валгаградскай выбарчай акрузе № 14 адпаведна, мелі намер правесці сустрэчы ля гандлёвага дома “Речицкий” і на пляцоўцы перад ДК “Фестивальный”. Мікалай Калюка, які балатуецца ў гарадскі Савет дэпутатаў па Свірыдоўскай выбарчай акрузе № 2, – поруч гандлёвага дома ў мікрараёне Волатава. “Кандыдаты жадалі арганізаваць мітынгі на тэрыторыях акруг, па якіх яны абіраюцца. З гарвыканкама ім паступілі аднолькавыя адказы: паводле заканадаўства сустрэчы з выбаршчыкамі праводзяцца ў зачыненых памяшканнях, зацверджаных камісіяй. Таксама заяўшчыкі былі паінфармаваныя, што для мітынгаў у Гомелі прызначанае адно месца – пляцоўка перад ДК таварыства глухіх “Віпра”. Гэты Дом культуры знаходзіцца ў іншым раёне горада, далёка ад акруг усіх трох кандыдатаў”, – распавёў В.Палякаў.
М.Калюка заявіў, што не будзе праводзіць сустрэчу ў месцы, якое вызначана гарадской выбарчай камісіяй: “У гэтым няма сэнсу. Я хацеў працаваць больш актыўна, ісці да выбаршчыкаў, а не чакаць, пакуль яны прыйдуць да мяне”, – сказаў ён.