Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 56 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Мілінкевіча пакуль не будут судзіць
12:20, 05/01/2007

Сёння ў судзе Кастрычніцкага раёна Мінска адбыўся судовы працэс па абвінавачанні лідэра аб`яднаных дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча ў нібыта наўмысным незаконным перасячэнні беларускай мяжы.

Суддзя Германовіч, пасля азнаямлення з дакументамі справы, прыняў рашэнне вярнуць пратакол, складзены пагранічнымі службамі аэрапорту "Мінск-2" на дапрацоўку. На думку суддзі, пратакол складзены з парушэннямі і не адпавядае фабуле артыкула 184-3 АК РБ.

Таксама суддзя задаволіў хадайніцтва Аляксандра Мілінкевіча, які запатрабаваў ад суда вярнуць ягонаму сыну пашпарт, які незаконна быў адабраны яшчэ 29 лістапада мінулага году.

Нагадаем, што лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл 26-29 лістапада 2006 году знаходзіўся з візітам Рызе, дзе прымаў удзел у саміце НАТА. Падчас вылету з Мінска памежнікі памылкова паставілі штамп у пашпарт сына, таксама Аляксандра.Заўважана гэта было толькі тады, калі палітык вяртаўся назад. Сваёй памылкі памежнікі не прызналі і абвінавацілі Аляксандра Мілінкевіча ў наўмысным перасячэнні мяжы па несапраўдным дакументам. Палітыку пагражае штраф да 4,5 тысяч даляраў альбо два месяцы папраўчых работ.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: телескопы, refractor