Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 56 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



ЗША рыхтуюць закон у падтрымку энергетычнай незалежнасці маладых дэмакратый
10:41, 05/01/2007

У першы дзень працы кангрэса ЗША новага склікання дзевяць вядомых сенатараў занеслі ў сенат законапраект пад назовам “Акт аб энергетычнай дыпламатыі і бяспецы”, адным з палажэнняў якога з’яўляецца падтрымка імкнення маладых дэмакратый, у прыватнасці Украіны і Грузіі, да энергетычнай незалежнасці. Як паведамілі РІА Новости ў сакратарыяце сената, сааўтарамі законапраекта выступілі новы старшыня сенацкага камітэта па замежных справах сенатар-дэмакрат Джозаф Байдэн, былы кіраўнік гэтага камітэта, які стаў намеснікам Байдэна, сенатар-рэспубліканец Рычард Лугар, а таксама сенатары-рэспубліканцы Чак Хэгел, Норм Коўлман, Алімпія Сноў, Лэрры Крэйг, сенатары-дэмакраты Мэры Лэндру, Кен Салазар, а таксама незалежны сенатар Джозаф Ліберман.

“Неабходна прасоўваць дэмакратыю ў глабальным маштабе пасродкам партнёрстваў з замежнымі ўрадамі, асабліва з урадамі маладых дэмакратый, такіх як Украіна і Грузія, у іх намаганнях па паніжэнні залежнасці ад імпарту нафты і газу”, – гаворыцца ў законапраекце.

У ім адзначаецца, што “энергетычная бяспека з’яўляецца прыарытэтам для ўрадаў шматлікіх замежных дзяржаў і грае ўсё больш цэнтральную ролю ва ўзаемаадносінах урада ЗША з замежнымі ўрадамі”.

У дакуменце таксама адзначаецца, што запасы нафты і газу сканцэнтраваныя ў невялікай колькасці краін. “Доступ да паставак нафты і газу залежыць ад палітычнай волі краін-вытворцаў”, і “суперніцтва паміж урадамі за доступ да запасаў нафты і газу можа прывесці да палітычнага, эканамічнага і ўзброенага канфлікту”, – адзначаецца ў законапраекце.

“Краіны-экспарцёры нафты рэзка павялічылі свае прыбыткі за кошт глабальных цэнаў, што ўзмацніла магчымасці шэрагу гэтых дзяржаў дзейнічаць у такой манеры, якая пагражае глабальнай бяспецы”, – гаворыцца ў дакуменце.

Законапраект выводзіць пытанні энергетычнай бяспекі ЗША у разрад асноўных прыярытэтаў амерыканскай дыпламатыі на міжнароднай арэне, уводзіць у структуры дзярждэпартамента пасаду каардынатара па пытаннях міжнароднай энергетыкі з прамым падначаленнем дзяржсакратару. Дакумент прадугледжвае рэалізацыю шэрагу міжнародных ініцыятыў, уключаючы выпрацоўку міжнароднага механізму хуткага рэагавання на энергетычныя крызісы, дамоўленасці з урадамі Кітая і Індыі па пытанні аб стварэнні міжнародных стратэгічных запасаў нафты, а таксама стварэнне форума па энергетычным супрацоўніцтве з удзелам дзяржаў заходняга паўшар`я – ЗША, Канады і зацікаўленых краін Лацінскай Амерыкі.

Падкрэсліваючы важнасць міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы энергетыкі, дакумент прадугледжвае таксама, што дзяржсакратару і міністру энергетыкі ЗША будзе даручана “неадкладна стварыць або пашырыць стратэгічныя энергетычныя партнёрствы з урадамі дзяржаў, якія з’яўляюцца буйнейшымі пастаўшчыкамі або спажыўцамі энергіі”.

Пры гэтым у законапраекце адзначаецца, што ў такім супрацоўніцтве з ЗША не могуць удзельнічаць “дзяржавы, якім не дазволена атрымоўваць амерыканскую эканамічную або ваенную дапамогу”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: