Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
В Москву срочно выехала белорусская делегация для переговоров по нефтяной проблеме, сообщает белорусский МИД. Стороны попытаются урегулировать взаимные претензии по пошлинам на нефть.
Вздох облегчения, который одновременно испустили в России и Европе после заключения газового соглашения между РФ и Беларусью за 2 минуты до наступления нового года, оказался преждевременным. Не прошло и трех дней, как Лукашенко показал свой характер и норов: белорусы задним числом ввели с 1 января таможенную пошлину на транзит российской нефти в Европу. И теперь хотят взимать с российской “Транснефти” по 45 долларов за каждую перекачанную в Старый Cвет тонну. Долгожданный газовый мир обернулся неожиданной нефтяной войной.
Расейская кампанія “Транснафта” прызнала, што перакрыла падачу нафты па нафтаправодзе “Дружба” у Польшчу і Нямеччыну. Віцэ-прэзідэнт кампаніі Сяргей Грыгор’еў заявіў, што кампанія змушаная была пайсці на такія меры, бо Беларусь, па чыёй тэрыторыі праходзіць нафтаправод пачала несанкцыянаваны адбор нафты.
Моладзевы лідэр Аляксей Шыдлоўскі, які быў затрыманы сёння ў цэнтры Менска за распаўсюджванне налепак “Джынс – за свабоду!”, вызвалены. У Партызанскім РУУС Менска ў дачыненні актывіста быў складзены пратакол аб парушэнні Указа прэўідэнта №31 “Аб добраўпарадкаванні жыллёвага фонду”.
Увядзеннем мытнай пошліны на транзітную расейскую нафту беларускі ўрад не вырашыць усе фінансавыя праблемы. У выніку беларускі рубель мае шанцы зваліцца.
Міністр эканомікі Нямеччыны, якая старшынствуе ў ЕЗ, Міхаэль Глос у панядзелак заклікаў Беларусь і Расею паважаць узятыя абавязальніцтвы па пастаўках нафты. У заяве, распаўсюджанай у панядзелак, ён пацвердзіў факт спынення паставак з Беларусі і выказаў пры гэтым заклапочанасць у сувязі з дадзенай сітуацыяй.
Польскі бок будзе хадайнічаць аб пакрыцці страт, якія звязаныя са спыненнем паставак расейскай нафты праз Беларусь, паведаміў намеснік міністра эканомікі Польшчы Пётр Наімскі, падчас выступу на прэс-канферэнцыі ў Варшаве ў панядзелак. Намеснік міністра эканомікі Польшчы таксама паведаміў, што ў МЗС Польшчы быў запрошаны амбасадар Беларусі, які выказаў афіцыйную пазіцыю Менска, паведаміў “Інтэрфакс”.
Развіццё адносінаў паміж Расеяй і Беларуссю нельга зразумець, зыходзячы з дзяржаўных інтарэсаў, – гэта, хутчэй, бытавая сварка. Аб гэтым “Росбалту” заявіў галоўны адмыслоўца Інстытута Еўропы РАН Дзмітрый Фурман. “У мяне адчуванне, што гэта механізм камунальнага скандалу: адзін робіць поскудзь – іншы робіць поскудзь у адказ”, – гаворыць Фурман.
Пасля таго, як Беларусь перакрыла нафту Польшчы і Нямеччыне, цэны на нафту на біржы значна падняліся. Лонданская Міжнародная нафтавая біржа адрэагавала на гэтую навіну ростам цаны барэля на 79 цэнтаў да 56,43 даляраў ЗША. На электронным гандлі Нью-Йоркскай таварнай біржы цана барэля паднялася на 75 цэнта да 57,06 даляраў, паведаміў ІТАР-ТАСС.
Прапампоўка нафты па нафтаправодзе “Гомельтранснафта “Дружба” спыненая па віне расейскага боку, заявіў “Інтэрфаксу” генеральны дырэктар РУП “Гомельтранснафта “Дружба” Аляксей Касцючэнка. “Мы катэгарычна адмаўляемся ад паведамлення, якое раней з’явілася ў сродках масавай інфармацыі, аб тым, што па рашэнні беларускага боку спыненая прапампоўка нафты па накірунку “Унеча-Мазыр-Адамава” і “Унеча-Мазыр-Брады”, – сказаў А.Касцючэнка.
Перамовы з Беларуссю пачнуцца толькі пасля адмены пазапраўнай мытнай пошліны на транзіт расейскай нафты, заявіў у эфіры радыёстанцыі “Эха Масквы” статс-сакратар, намеснік міністра эканамічнага развіцця і гандлю РФ Андрэй Шаронаў.
8 студзеня суд Цэнтральнага раёна Гомеля адклаў разгляд справы супраць кіраўніка расейскай кампаніі “Транснафта” Сямёна Вайнштока на нявызначаны тэрмін. Аб гэтым карэспандэнту БелаПАН паведаміла суддзя па адміністрацыйных справах суду Цэнтральнага раёна Марына Дамненка. Даваць якія-небудзь яшчэ каментары яна адмовілася.
Заўтра ў Гародні адбудзецца суд па крымінальнай справе, узбуджанай адносна моладзевых актывістаў Вадзіма Логінава і Аляксея Крывінцова. Як паведаміў праваабарончы цэнтр “Вясна”, крымінальная справа па арт. 341 Крымінальнага Кодэксу была ўзбуджаная супраць актывістаў яшчэ ў верасні за тое, што хлопцы нанеслі на будынкі гораду апазіцыйныя графіці.
Сёння ў цэнтры Менска быў затрыманы моладзевы лідэр Аляксей Шыдлоўскі. Актывіста апазіцыі затрымалі супрацоўнікі міліцыі, абвінаваціўшы яго ў распаўсюджванні налепак “Джынс – за свабоду!”.
Еўракамісія запатрабавала ў панядзелак тлумачэнняў ад Расеі і Беларусі з нагоды чыннікаў спынення паставак нафты па нафтаправодзе “Дружба”. “Мы звязаліся з расейскімі і беларускімі ўладамі і запатрабавалі тэрміновага і падрабязнага тлумачэння гэтых перабояў”, – сказаў Reuters прэс-сакратар камісара ЕЗ па энергетыцы Андрыаса Піебалгаса на прэс-канферэнцыі.
Разліковы курс беларускага рубля па дачыненні да даляра ЗША (дачыненне грашовай базы да золатавалютных рэзерваў) па дадзеных на 1 снежня 2006 г складае 2423 белы руб за даляр, што на 13,2% вышэй за афіцыйны курс Нацыянальнага банка, які раўняецца 2140 рублям за даляр. Такую ацэнку ў інтэрв`ю ПРАЙМ-ТАСС выказаў эксперт Аляксандр Муха.
“Ніякіх зменаў у праблеме пропуску беларускага цукру ў Расею няма”, – паведамілі БелаПАН у канцэрне “Белдзяржхарчпрам”. Нагадаем, на мінулым тыдні старшыня канцэрна Ігар Данчанка паведаміў на прэс-канферэнцыі, што з 29 снежня праз склад, які прыналежыць ТАА “Цукар” расейскага саюза цукравытворцаў, практычна спынены пропуск беларускага цукру. Ён адзначыў, што з-за прастояў, выгрузкі і загрузкі вагонаў, страты складаюць каля 2 млн. даляраў.
У другі тыдзень новага года Беларусь уваходзіць з чарговым крызысам вакол паставак энэрганосьбітаў з Расеі, паведамляе «Радыё Свабода». З 1 студзеня дзяржаўны канцэрн “Белнафтахім” адмовіўся ад расейскай сыравіны, якая пасьля ўвядзеньня расейскім урадам экспартнага мыта 180 даляраў за тону стала занадта дарагой. Беларусь у адказ увяла мыта на транзыт расейскай нафты памерам 45 даляраў за тону.
Беларусь пазапраўна адбірае расейскую нафту з нафтаправода “Дружба”, прызначаную для Заходняй Еўропы, паведаміў у панядзелак кіраўнік Транснафты Сямён Вайншток. “Беларускі бок з 6 студзеня гэтага года ў аднабаковым парадку, нікога ні аб чым не папярэдзіўшы, пачаў пазапраўны адбор нафты з нафтаправода “Дружба”, прызначанай выключна для транспартоўкі спажыўцам у Заходняй Еўропе”, – сказаў ён журналістам.
Алег Воўчык, кандыдат у дэпутаты па Вяснянскай выбарчай акрузе Менска, напісаў заяву ў выбарчую камісію аб зняцці з выбараў. У сваёй заяве ён піша: “На працягу апошніх 10 дзён я звяртаўся ў беларускія друкарні з просьбай апублікаваць мае перадвыбарныя ўлёткі. Аднак ні адна з іх не згадзілася выканаць заказ.
Два паплечнікі Саддама Хусейна – Барзан ат-Цікрыці і Авад аль-Бандар – будуць павешаныя на гэтым тыдні. Аб гэтым заявіў у мінулую нядзелю афіцыйны прадстаўнік іраксакага ўрада Алі ад-Даббаг. У інтэрв’ю брытанскай карпапрацыі ВВС ён адзначыў, што смяротныя прысуды двум паплечнікам дыктатара падпісаныя прэм’ер-міністрам Нуры аль-Малікі, таму “дарогі назад няма”, перадае ІТАР-ТАСС.
6 студзеня лідэр аб`яднаных дэмакратычных сілаў, экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Мілінкевіч пачаў паездкі па краіне ў якасці даверанай асобы кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў ад дэмсіл. На гэты дзень у яго былі запланаваныя сустрэчы з выбаршчыкамі Рэчыцы, Гомеля і Добруша. Аднак на працягу дня аўтамабіль лідэра дэмсіл тройчы затрымоўвалі супрацоўнікі міліцыі і ДАІ. 7 студзеня ўсё паўтарылася – аўтамабіль Мілінкевіча затрымоўвалі двойчы.
Пастаўкі нафты ў Польшчу і Нямеччыну праз расейскі нафтаправод “Дружба” былі спыненыя ў мінулую ноч. Але чыннікі гэтага дакладней не вядомыя, паведамляе Reuters са спасылкай на афіцыйную заяву польскіх аператараў. Тым часам у РУП “Гомельтранснафта “Дружба” паведамілі, што перапампоўка нафты цалкам не спынілася, а толькі “адбылося некаторае памяншэнне” па распараджэнні “Белнафтахіма”.
Прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка падпісаў у суботу, 6 студзеня, закон аб ратыфікацыі пратаколу, які заносіць змены ва ўкраінска-беларускую дамову аб свабодным гандлі 1992 года, перадае Lenta.ru. Як адзначаецца, пратакол прыводзіць палажэнні дамовы аб свабодным гандлі ў адпаведнасць з патрабаваннямі СГА.
Падчас візіту ў падмаскоўны Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання для вайсковых пенсіянераў міністр абароны Расеі Сяргей Іваноў пракаментаваў рэзкія заявы Аляксандра Лукашэнкі, які ў адказ на падвышэнне Расеяй цэнаў на газ і ўвядзенне пошлін на нафту збіраўся ўзяць плату за расейскія вайсковыя аб’екты ў Беларусі.
7 студзеня міліцыя Мазыра запатрабавала ад былога кандыдата ў дэпутаты, грамадскага актывіста Уладзіміра Целепуна распіску аб тым, што ён не прыйдзе да Палаца культуры нафтавікоў на раней запланаваную сустрэчу з выбаршчыкамі. Тут збіраўся выступаць у якасці даверанай асобы кандыдата і лідэр дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандр Мілінкевіч. Грамадскі актывіст адмовіўся даць такую распіску.
Послу Беларуси в РФ в субботу вручена нота с предложением немедленно отменить решение о введении таможенной пошлины на прокачку нефти, сообщил заместитель министра экономического развития и торговли РФ Андрей Шаронов – его слова цитирует РИА Новости.
Аляксандр Лукашэнка і намеснік кіраўніка расейскага канцэрна “Газпром” Аляксандр Мядзведзеў абмеркавалі ў нядзелю ў Менску сітуацыю, якая склалася ў двухбаковых пагадненнях у сферы энергетыкі. Падрабязнасці перамоваў не паведамляюцца.
Александр Лукашенко заявил, что его страна "не обладает ресурсами, которыми обладают другие страны, но эти ресурсы не могут быть предметом шантажа", сообщает ИТАР-ТАСС. Суверенитет и независимость, подчеркнул он, не продаются ни за какие природный газ и нефть. Это заявление Лукашенко сделал во время посещения сегодня Свято-Духов кафедрального собора, где присутствовал на рождественском богослужении.
Беларусь гатова адмяніць уведзеныя ёю пошліны за транзіт нафты па тэрыторыі краіны, калі Расея згадзіцца на адмену мытных збораў за нафту для Беларусі. “Беларускі бок гатовы весці канструктыўны дыялог па ўрэгуляванні пытанняў паставак нафты ў Беларусь, аж да адмены ўведзеных кампенсавальных мераў на ўмовах ліквідавання чыннікаў, якія іх выклікалі”, – гаворыцца ў каментары ўрада Беларусі, які цытуе “Інтэрфакс”.
Концерн "Белэнерго" стал государственным производственным объединением. Он преобразован в соответствии с приказом Министерства энергетики Беларуси, сообщили БЕЛТА в "Белэнерго". Государственное производственное объединение электроэнергетики "Белэнерго" является правопреемником концерна. Устав ГПО зарегистрирован Минским горисполкомом.
ОАО «Мозырский НПЗ» не смогло убедить правительство отменить решение о перечислении предприятием в фонд национального развития 229 млрд бел руб /1 долл – 2140 бел руб/, сообщил ПРАЙМ-ТАСС представитель наблюдательного совета Мозырского НПЗ. Правительство Беларуси постановлением №1603 от 30 ноября 2006 г увеличило отчисления в государственный целевой бюджетный фонд национального развития для госпредприятий «Белоруснефть» и «Беларуськалий», а также установлен размер отчислений для ОАО «Мозырский НПЗ» и ОАО «Мозырский НПЗ плюс». Постановление вступило в силу с 29 мая 2006 г.