Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
З-за беларуска-расейскага канфлікту падняліся цэны на нафту 15:35, 08/01/2007
Пасля таго, як Беларусь перакрыла нафту Польшчы і Нямеччыне, цэны на нафту на біржы значна падняліся. Лонданская Міжнародная нафтавая біржа адрэагавала на гэтую навіну ростам цаны барэля на 79 цэнтаў да 56,43 даляраў ЗША. На электронным гандлі Нью-Йоркскай таварнай біржы цана барэля паднялася на 75 цэнта да 57,06 даляраў, паведаміў ІТАР-ТАСС.
Акрамя таго, гэта звязана з чаканнем пахаладання на ўсходзе ЗША. Паводле метэапрагнозаў, яно працягнецца да 20 студзеня. Раніцай 8 студзеня цана барэля нафты на нью-йоркскай таварнай біржы вырасла на 1 адсотак і дасягнула ўзроўня 56 даляраў 86 цэнтаў. Трэба нагадаць, што менавіта на ўсход ЗША прыходзіцца 80 адсоткаў мазуту, які спажываецца ў ЗША.
Як адзначаюць біржавыя трэйдары, рост цэнаў на нафту зараз стрымліваецца выключна цёплым надвор’ем, якое ўсталявалася на большай частцы тэрыторыі Еўразвяза і ЗША. У выпадку пахаладання цэны могуць ізноў выйсці на ўзровень 70 даляраў за барэль, папярэджваюць аналітыкі.