Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
89 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Даляр будзе даражэць
13:55, 08/01/2007

Разліковы курс беларускага рубля па дачыненні да даляра ЗША (дачыненне грашовай базы да золатавалютных рэзерваў) па дадзеных на 1 снежня 2006 г складае 2423 белы руб за даляр, што на 13,2% вышэй за афіцыйны курс Нацыянальнага банка, які раўняецца 2140 рублям за даляр. Такую ацэнку ў інтэрв`ю ПРАЙМ-ТАСС выказаў эксперт Аляксандр Муха.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што цяперашні абменны курс 2140 бел руб/дал з’яўляецца трохгадовым мінімумам (з 26 лістапада 2003 г). “Дадзеная сітуацыя некалькі насцярожвае і служыць сігналам, які папярэджвае аб магчымых праблемах на валютным рынку і ў грашова-крэдытнай сферы ў выпадку захавання або павелічэння разрыва паміж разліковым і афіцыйным значэннямі абменнага курсу. У сувязі з гэтым арыентацыя грашовых улад на ўмацаванне нацыянальнай грашовай адзінкі ў сярэднетэрміновай перспектыве з’яўляецца нядосыць абгрунтаванай”, – сказаў А.Муха. Ён звярнуў увагу на значнае запаволенне ў 2006 годзе прыросту міжнародных рэзервовых актываў (у нацыянальным азначэнні). Так, з 1 студзеня па 15 снежня 2006 г. міжнародныя рэзервовыя актывы ўзраслі ўсяго толькі на 4,4 млн. дал, пры прагнозе на ўвесь 2006 г. +475-525 млн. дал, да адзнакі ў 1,603 млрд. дал.

Калі перавесці апошнюю лічбу ў месяцы імпарту, то яна будзе складаць усяго толькі 0,5 месяца. У той жа час у 2005 г гэты паказчык складаў: у Беларусі – 0,9, у Эстоніі – 2,3, у Літве і Латвіі – 3,0, у Польшчы – 4,9, ва Украіне – 6,4, у Расеі – 15,3 месяцаў.

Акрамя таго, адзначае эксперт, у сувязі з гэтым не можа не турбаваць, што за студзень-лістапад 2006 г. чыстыя замежныя актывы камерцыйных банкаў знізіліся на 475 млн даляраў (у тым ліку ў лістападзе на 214,7 млн дал) да рэкорднай адзнакі ў мінус 625,2 млн. дал. па дадзеных на 1 снежня 2006 г. Разам з тым, як падкрэсліў суразмоўца агенцтва ПРАЙМ-ТАСС, разліковы курс не прэтэндуе на ролю ісціны ў апошняй інстанцыі і з’яўляецца хутчэй тэхнічным індыкатарам, якія адлюстроўваюць дынаміку абменнага курсу пры ўмове 100% пакрыцця грашовай базы золатавалютнымі рэзервамі.

“Гэта не столькі колькасны, колькі якасны арыентыр, у якім змяшчаная важная аналітычная інфармацыя аб магчымым накірунку руху абменнага курсу”, – дадаў А.Муха. “У нашым выпадку гаворка можа ісці аб паступовай дэвальвацыі беларускага рубля на працягу некалькіх месяцаў на 2,0-2,5% да ўзроўня ў 2180-2190 белы руб/дал.

Такая мера ў значанай ступені дазволіць адначасова павялічыць паступленні золатавалютных рэзерваў і палепшыць сітуацыю ў знешнім гандлі”, – адзначае суразмоўца агенцтва.

“Нарэшце для дасягнення ўстойлівага экспартаарыентаванага росту нацыянальнай эканомікі неабходна пазбягаць працяглых перыядаў умацавання валютнага курсу”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: