Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Гародні будуць судзіць за апазіцыйныя графіці 14:19, 08/01/2007
Заўтра ў Гародні адбудзецца суд па крымінальнай справе, узбуджанай адносна моладзевых актывістаў Вадзіма Логінава і Аляксея Крывінцова. Як паведаміў праваабарончы цэнтр “Вясна”, крымінальная справа па арт. 341 Крымінальнага Кодэксу была ўзбуджаная супраць актывістаў яшчэ ў верасні за тое, што хлопцы нанеслі на будынкі гораду апазіцыйныя графіці.
Арт. 341 Крымінальнага Кодэксу прадугледжвае пакаранне за апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці. Актывістам пагражае штраф, арышт да трох месяцаў альбо грамадскія працы.
Хлопцам налічылі памер шкоды – 500 тыс. рублёў. Гэтыя грошы былі сплочаныя, аднак справа не спыненая.