Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Міністр абароны Расеі пракаментаваў заяву Лукашэнкі 13:23, 08/01/2007
Падчас візіту ў падмаскоўны Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання для вайсковых пенсіянераў міністр абароны Расеі Сяргей Іваноў пракаментаваў рэзкія заявы Аляксандра Лукашэнкі, які ў адказ на падвышэнне Расеяй цэнаў на газ і ўвядзенне пошлін на нафту збіраўся ўзяць плату за расейскія вайсковыя аб’екты ў Беларусі.
“Якіх-небудзь афіцыйных прапаноў на конт гэтага да нас не паступала. І вельмі спадзяюся, што і не паступіць. Таму што я ведаю пазіцыю кіраўніцтва Беларусі, якое выказвалася неаднаразова мне асабіста аб тым, што нейкія эканамічныя, гаспадарчыя спрэчкі не павінны паўплываць на ваеннае і ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва паміж Расеяй і Беларуссю, паміж двума брацкімі народамі”, – сказаў Іваноў, перадаюць “Вести”.