Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
89 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Спыненыя пастаўкі нафты ў Польшчу і Нямеччыну
13:24, 08/01/2007

Пастаўкі нафты ў Польшчу і Нямеччыну праз расейскі нафтаправод “Дружба” былі спыненыя ў мінулую ноч. Але чыннікі гэтага дакладней не вядомыя, паведамляе Reuters са спасылкай на афіцыйную заяву польскіх аператараў. Тым часам у РУП “Гомельтранснафта “Дружба” паведамілі, што перапампоўка нафты цалкам не спынілася, а толькі “адбылося некаторае памяншэнне” па распараджэнні “Белнафтахіма”.

“Пастаўкі нафты па нафтаправодзе “Дружба” у Польшчу і Нямеччыну былі спыненыя ўначы. Мы накіравалі ліст у Беларусь, просячы тлумачэнняў. На дадзены момант мы не ведаем, чаму пастаўкі былі спыненыя”, – сказаў Reuters прэс-сакратар польскага аператара трубаправодаў PERN Томаш Закрэўскі.

Беларусь абяцае аднавіць пастаўкі расейскай нафты ў Польшчу ў самыя блізкія гадзіны, паведаміў у эфіры польскага тэлеканала TVN24 намеснік кіраўніка польскага эканамічнага ведамства Пётр Наімскі.

Ён выказаў надзею на тое, што спыненне звязанае з часовымі перабоямі. Па словах Наімскага, першы раз пастаўка спынілася каля 22:00 мясцовага часу ў нядзелю, пасля аднавілася і перапынілася зноў.

“Магчыма, праблемы звязаныя са спрэчкай Расеі і Беларусі вакол мытных пошлін, але сітуацыя зноў паказвае нам на тое, што дзяржавы былога СССР з нашага пункту гледжання, здзяйсняюць гэтыя пастаўкі ненадзейна”, – заявіў Наімскі.

Наімскі адзначыў, што інцыдэнт не паўплываў на энергетычную бяспеку Польшчы. “Нафтаперапрацоўчыя заводы маюць дастатковыя запасы сырой нафты на самыя блізкія 80 дзён”, – адзначыў ён.

Намеснік міністра заявіў, што польскі бок чакае поўнага тлумачэння сітуацыі як ад беларускіх аператараў, якія адказваюць за прапампоўку нафты, так і ад расейскіх пастаўшчыкоў.

Дзве асноўныя польскія нафтаперапрацоўчыя кампаніі PNK Orlen і Grupa Lotos абяцаюць пракаментаваць сітуацыю пазней. Прадстаўнікі расейскай трубаправоднай кампаніі “Транснафта” пакуль таксама не пракаментавалі сітуацыю.

Тым часам, галоўны інжэнер РУП “Гомельтранснафта “Дружба” Аляксандр Бардоўскі паведаміў, што цалкам перапампоўка расейскай нафты ў Польшчу і Нямеччыну не спыненая.

“Так, некаторае памяншэнне адбылося. Такі загад даў канцэрн “Белнафтахім”, – паведаміў Бардоўскі “Радыё Свабода”.

На пытанне, ці звязана такое рашэнне з беларуска-расейскай спрэчкай аб пошлінах на нафту, Бардоўскі адказаў: “Наогул, я чалавек тэхнічны… Але, думаю, мабыць, звязана”.

У той жа час, па словах намесніка міністра эканомікі Польшчы, спыненне паставак звязана са спрэчкай паміж Расеяй і Беларуссю з нагоды экспартных пошлін з аднаго боку і транспартных плацяжоў з іншага. Журналістам Reuters прадстаўнікі “Белнафтахіма” прапанавалі звяртацца з пытаннямі па запаўненні “Дружбы” у расейскую кампанію “Транснафта”.

3 студзеня прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі заявіў, што за транспартоўку нафты праз Беларусь па нафтаправодзе, які ёй прыналежыць, будзе спаганяцца мытная пошліна ў памеры 45 даляраў за тону паліва. 4 студзеня віцэ-прэзідэнт кампаніі “Транснафта” Сяргей Грыгор’еў заявіў, што ягоная кампанія не атрымала папер з Менску аб увядзенні такой пошліны.

Трубаправод “Дружба” працягласцю каля 8900 кіламетраў быў уведзены ў эксплуатацыю ў 1964 годзе і з’яўляецца буйнейшай сістэмай трубаправодаў у свеце. Паўночны ўчастак нафтаправода праходзіць па тэрыторыі Беларусі, Польшчы і Нямеччыны, а паўднёвы – Украіны, Чэхіі, Славакіі і Вугоршчыны.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: