Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
89 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Транснафта» абвінавачвае Беларусь у пазапраўным адборы нафты
13:33, 08/01/2007

Беларусь пазапраўна адбірае расейскую нафту з нафтаправода “Дружба”, прызначаную для Заходняй Еўропы, паведаміў у панядзелак кіраўнік Транснафты Сямён Вайншток. “Беларускі бок з 6 студзеня гэтага года ў аднабаковым парадку, нікога ні аб чым не папярэдзіўшы, пачаў пазапраўны адбор нафты з нафтаправода “Дружба”, прызначанай выключна для транспартоўкі спажыўцам у Заходняй Еўропе”, – сказаў ён журналістам.

Паводле Вайнштока, толькі за апошнія суткі, нягледзячы на меры, якія прымае Транснафта, было пазапраўна адабрана з нафтаправода 900 тон нафты.

“Усяго ж з 6 студзеня пазапраўна канфіскавана 79 тон нафты”, – сказаў ён.

“Беларускі бок павінен вярнуцца ў рэжым захоўвання міжнародных нормаў і правіл, якія выключаюць ужыванне дыскрымінацыйных мераў у дачыненні транзітных паставак. Транзіт з’яўляецца “святой каровай”, – падкрэсліў Вайншток.

Зараз Беларусь перашкаджае нармальнаму функцыянаванню трубаправода на яе тэрыторыі, гэтым самым перашкаджаючы забеспячэнню транзітных паставак, канстатаваў кіраўнік Транснафты.

“Транснафта ў цяперашні час прадпрымае ўсе магчымыя меры ў мэтах павелічэння экспарту нафты па іншых накірунках для спажыўцоў Заходняй Еўропы. Ужо зараз магутнасці Прыморскага накірунку даведзеныя да ўзроўня 76,5 мільёна тон у год”, – сказаў Вайншток.

Пастаўкі нафты ў Польшчу і Нямеччыну праз расейскі нафтаправод “Дружба” былі спыненыя ў мінулую ноч. Намеснік міністра эканомікі Польшчы Пётр Наімскі заявіў, што польскі бок чакае поўнага тлумачэння сітуацыі як ад беларускіх аператараў, якія адказваюць за прапампоўку нафты, так і ад расейскіх пастаўшчыкоў. Па словах намесніка міністра эканомікі Польшчы, спыненне паставак звязана са спрэчкай паміж Расеяй і Беларуссю з нагоды экспартных пошлін з аднаго боку і транспартных плацяжоў з іншага.

3 студзеня прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі заявіў, што за транспартоўку нафты праз Беларусь па нафтаправодзе, які ёй прыналежыць, будзе спаганяцца мытная пошліна ў памеры 45 даляраў за тону паліва. 4 студзеня віцэ-прэзідэнт кампаніі “Транснафта” Сяргей Грыгор’еў заявіў, што ягоная кампанія не атрымала папер з Менску аб увядзенні такой пошліны.

Трубаправод “Дружба” працягласцю каля 8900 кіламетраў быў уведзены ў эксплуатацыю ў 1964 годзе і з’яўляецца буйнейшай сістэмай трубаправодаў у свеце. Паўночны ўчастак нафтаправода праходзіць па тэрыторыі Беларусі, Польшчы і Нямеччыны, а паўднёвы – Украіны, Чэхіі, Славакіі і Вугоршчыны.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: