|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Алена Ракава: Улетку прыйдзецца праводзіць дэвальвацыю беларускага рубля 17:13, 08/01/2007 Як заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Папоў, мытная пошліна ў 45 даляраў “з’яўляецца адказам на рашэнне Расеі аб увядзенні пошлін на пастаўкі нафты ў Беларусь, які пачалі дзейнічаць з 1 студзеня цяперашняга года”. У сваёй афіцыйнай заяве Масква заклікала Менск адмовіцца ад прынятага рашэння. У адваротным выпадку абяцаныя адэкватныя эканамічныя контрдзеянні. Што ж мы будзем мець з саракапяцідаляравай пошліны, і ці будзем мы мець штосьці ад яе наогул? Галоўнае – пратрымацца да траўня Алена Ракава, вядомы беларускі эканаміст упэўненая: улетку ўладам прыйдзецца трохі абясцэньваць нацыянальную валюту, каб пратрымацца ўвесь 2007 год: – У дадзеным выпадку ўжо дзейнічаюць не эканамічныя і прававыя нормы, а выключна палітычныя. Калі Расея перагледзела свае экспартныя пошліны на нафту, якая пастаўляецца краіне-сябру расейска-беларускага саюза, то і Беларусь мае права на адэкватныя дзеянні ў адказ. Але, думаю, шляхам складаных перамоваў бакі прыйдуць да нейкага кансенсусу. Выручку ад прададзеных на Захад беларускіх нафтапрадуктаў, зробленых з таннай расейскай нафты, стануць дзяліць, напрыклад, 50 на 50. А нашы перагледзяць транзітныя плацяжы для расейцаў. Але ў любым выпадку мы страцім у нафтавым пытанні 1,5-2 мільярда даляраў. Да траўня нам хопіць старых запасаў, а там падаспеюць 600 мільёнаў даляраў “Газпрома” за частку акцый “Белтрансгаза”. А вось улетку, каб нармалёва развівацца, прыйдзецца праводзіць 20-адсоткавую дэвальвацыю беларускага рубля, што аўтаматычна азначае курс росту даляра на столькі ж адсоткаў. Занадта ўжо вялікім будзе ціск на валютны рынак краіны. Важна правесці яе пісьменна, з абвесткай насельніцтва аб разнастайных наступствах і ўключэннем механізмаў кампенсавання страт менавіта для простых падаткаплацельшчыкаў. Думаю, урад павінен сур’езна задумацца над дадзеным пытаннем. Мытная пошліна не пройдзе Георгій Бадэй, міністр эканомікі ў 1995-1996 гадах, не думае, што з мытнай пошлінай на расейскую нафту ўсё зразумела: – Не валодаю дастатковай інфармацыяй, ці атрымаецца ў нас спаганяць такую пошліну. Але калі атрымаецца, то Беларусь будзе мець штогод ні многа ні мала чатыры мільярды даляраў. Тады мы зачынім усе фінансавыя дзіры гэтага года. І не трэба будзе думаць аб нейкіх турбацыях для нашай эканомікі. Міхаіл Чыгір, прэм’ер-міністр РБ у 1994-1996 гадах, лічыць інакш: варыянт з мытнай пошлінай на транзітную расейскую нафту бесперспектыўны: – Юрыдычна падстаў для такога кроку ў Беларусі няма. Думаю, расейцы адмовяцца ад экспартнай пошліны на нафту, якая пастаўляецца для ўнутраных патрэб нашай краіны, а беларускія ўлады забудуць пра рашэнне спаганяць плату за транзіт “чорнага золата”. У выніку ўсё больш-менш уладзіцца. Мікалай Ланюк, www.bulletinonline.org
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|