Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Суд па справе кіраўніка «Транснафты» адкладзены 14:40, 08/01/2007
8 студзеня суд Цэнтральнага раёна Гомеля адклаў разгляд справы супраць кіраўніка расейскай кампаніі “Транснафта” Сямёна Вайнштока на нявызначаны тэрмін. Аб гэтым карэспандэнту БелаПАН паведаміла суддзя па адміністрацыйных справах суду Цэнтральнага раёна Марына Дамненка. Даваць якія-небудзь яшчэ каментары яна адмовілася.
Не стаў каментаваць узбуджаную адміністрацыйную справу і супрацоўнік Гомельскай мытні, які прысутнічаў у судзе.
Ні С.Вайнштока, ні якіх-небудзь іншых прадстаўнікоў расейскай “Транснафты” у судзе не было.
Супрацоўнікі мытнага камітэта склалі пратакол у дачыненні кіраўніка расейскай кампаніі “Транснафта” аб парушэнні Кодэкса па адміністрацыйных парушэннях, у прыватнасці артыкула 193-9 (недэклараванне або няправільнае дэклараванне тавараў і транспартных сродкаў). Кампанія нібы пазапраўна перамясціла з Расеі праз мытную мяжу Беларусі ў трэція краіны па магістральным нафтаправодзе тавар – сырую нафту.
Мытная пошліна на транзіт расейскай нафты ў Заходнюю Еўропу зараз складае 45 даляраў за тону. Уведзеная яна Рэспублікай Беларусь 1 студзеня 2007 года.