Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
89 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларускі цукар дагэтуль не прапускаецца ў Расею
13:52, 08/01/2007

“Ніякіх зменаў у праблеме пропуску беларускага цукру ў Расею няма”, – паведамілі БелаПАН у канцэрне “Белдзяржхарчпрам”. Нагадаем, на мінулым тыдні старшыня канцэрна Ігар Данчанка паведаміў на прэс-канферэнцыі, што з 29 снежня праз склад, які прыналежыць ТАА “Цукар” расейскага саюза цукравытворцаў, практычна спынены пропуск беларускага цукру. Ён адзначыў, што з-за прастояў, выгрузкі і загрузкі вагонаў, страты складаюць каля 2 млн. даляраў.

Тым не менш Беларуская цукровая кампанія мае кантракты на пастаўку 350 тыс. тон цукру ў расейскія рэгіёны. Аднак іх немагчыма выканаць з-за ўвядзення абмежаванняў Федэральнай мытнай службай. Як лічаць у канцэрне, пастаўкі беларускага цукру ў расейскія рэгіёны не наносяць шкоды расейскім цукравытворцам. Так, штогадовае запатрабаванне Расеі ў цукру складае 6 млн. тон, вытворцы з бураковай сыравіны выпускаюць 2,8 млн. тон, а частку, якой не хапае, ў Расею завозяць – імпарт складае 600 тыс. тон у год. Беларускі бок прапаноўвае экспартаваць у Расею парадку 350 тыс. тон цукру. Падчас нядаўніх перамоваў расейскі бок прапанаваў скараціць аб’ём паставак цукру да 100 тыс. тон.

Аднак І.Данчанка выказаў надзею, што ў выніку перамоваў на міжурадавым узроўні будзе дасягнута кампраміснае рашэнне і пастаўкі беларускага цукру на рынак Расеі адновяцца.

Як паведамлялася раней, Беларуская чыгунка таксама нясе вялікія страты з-за прастояў вагонаў з цукрам. За два апошнія месяцы, па дадзеных на 31 снежня 2006 года, яны склалі 1,3 млрд. рублёў, або парадку 600 тыс. даляраў ЗША. У цяперашні час да адпраўкі ў Расею падрыхтаваныя 210 вагонаў з цукрам.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: