Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 910 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Пуцін даручыў разабрацца з Беларуссю, паколькі Расея «нясе страты»
14:56, 09/01/2007

Прэзідэнт Расеі Пуцін лічыць, што “неабходна працягнуць перамовы з беларускімі партнёрамі па ўрэгуляванні адносінаў па пастаўках нафты ў Беларусь і транзітам праз тэрыторыю Беларусі”. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на паседжанні ў Крамлю, звяртаючыся да прэм’ер-міністра Міхаіла Фрадкова, перадае ІТАР-ТАСС. Прэзідэнт таксама даручыў ураду “абмеркаваць з расейскімі кампаніямі магчымасць скарачэння здабычы нафты ў сувязі з праблемамі, якія ўзніклі пры транзіце нафты праз Беларусь”.

 ПАЛIТЫКА 

СНГ и ЕврАзЭС могут прекратить своё существование даже на бумаге
19:07, 09/01/2007, Владимир Сокор, «Eurasia Daily Monitor»

С 1 января 2007 года вступило в силу решение российского правительства о вводе пошлины в размере 181 долларов США за тонну нефти, поставляемой в Беларусь, что может оказаться тяжёлым ударом по экономике Беларуси. До настоящего момента нефть в Беларусь поставлялась беспошлинно. В соответствии с резолюцией, подписанной премьер-министром Михаилом Фрадковым 8 декабря 2006 года, нефть поступает в Беларусь в таком же таможенном режиме, как и в страны, не являющиеся членами таможенного союза СНГ/ ЕврАзЭС (членом которого является Беларусь). Если до настоящего времени эти организации и так существовали в основном только на бумаге, то в результате мер, предпринимаемых российской стороной, они могут прекратить своё существование даже на бумаге.

Россия может поставлять нефть в Европу в обход Беларуси
18:51, 09/01/2007

В течение двух-трех лет Россия, возможно, увеличит экспорт нефти через Балтийскую трубопроводную систему (БТС) с нынешних 75 млн до 110 млн тонн. Об этом заявил во вторник глава Минпромэнерго Виктор Христенко, который сейчас ведет переговоры о транзите нефти в Европу через Беларусь.

Мінюст вынес папярэджанне Партыі камуністаў Беларускай
18:00, 09/01/2007

Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь скончаная праверка дзейнасці Партыі камуністаў Беларускай (ПКБ). У тым ліку колькасці яе сяброў на прадмет адпаведнасці патрабаванням заканадаўства. Падчас праведзенай Міністэрствам юстыцыі праверкі сяброўства ў ПКБ пацверджанае ў дачыненні меней за 1300 асоб, што ў цэлым адпавядае патрабаванням заканадаўства Рэспублікі Беларусь адносна мінімальнай колькасці палітычнай партыі. Разам з тым, Міністэрства юстыцыі заяўляе, што сяброўства ў дадзенай партыі больш за 200 асоб, уключаных у спіс, не пацвердзілася. На гэтай падставе Партыі камуністаў Беларускай вынесенае пісьмовае папярэджанне і прызначаны тэрмін для ліквідавання парушэнняў.

Крымінальная справа супраць актывіста СПБ перададзеная ў суд
17:31, 09/01/2007

Крымінальная справа, узбуджаная ў дачыненні кіраўніка Гарадзенскага гарадскога аддзела Саюза палякаў Беларусі Мячыслава Яскевіча, перададзеная для разгляду ў суд Кастрычніцкага раёна Гародні. Аб гэтым прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміў актывіст СПБ Анджэй Пачобут.

«Транснафта» падала пазовы супраць Беларусі
17:13, 09/01/2007

“Транснафта” у аўторак раніцай накіравала судовыя пазовы ў сувязі з дзеяннямі беларускага боку, заявіў кіраўнік Мінпрамэнерга Расеі Віктар Хрысценка. “Адпаведныя пазовы “Транснафта” накіравала сёння раніцай”, – сказаў міністр на прэс-канферэнцыі.

Моладзевых актывістаў аштрафавалі за апазіцыйныя графіці
16:45, 09/01/2007

9 студзеня ў Гродне адбыўся суд над мясцовымі моладзевымі актывістамі Вадзімам Логвінавым і Аляксеем Крывенцавым, якія ў верасні мінулага году размалявалі сцены студэнцкага інтэрната апазіцыйнымі графіці. Суддзя Жана Краўчанка прысудзіла маладзёнам штраф у памеры 930 тысячаў рублёў кожнаму.

Беларуская дэлегацыя чакае пакуль яе прымуць у Маскве
15:52, 09/01/2007

Беларуская дэлегацыя застаецца ў Маскве і чакае працягнення перамоваў па пытаннях паставак расейскай нафты ў Беларусь. “Нажаль, расейскі бок, які быў прадстаўлены намеснікам міністра Мінэканамразвіцця Віталём Савельевым, зрабіў заяву, што праводзіць кансультацыю па выпрацоўцы пазіцыі па супрацоўніцтву ў нафтавай сферы і пакуль не гатовы да перамоваў”, – заявіў намеснік міністра эканомікі Беларусі Уладзімір Найдуноў, які ўзначальвае беларускую дэлегацыю на перамовах.

Еўракамісія: Праблемы з Беларуссю негатыўна адаб’юцца на рэпутацыі Расеі
14:41, 09/01/2007

Еўрапейская камісія заявіла сёння аб тым, што праблемы Расеі з Украінай і Беларуссю могуць негатыўна адбіцца на рэпутацыі РФ як надзейнага пастаўшчыка нафты, і заклікала Расею і Беларусь да скарэйшага вырашэння праблемы.

Отношение европейцев к энергетическим проблемам: обзор «Евробарометра»
14:37, 09/01/2007

Обзор Европейской социологической службы, освещающий отношение граждан ЕС к проблемам европейской и мировой энергетики, был опубликован 8 января. Согласно результатам исследования, лишь 14% европейцев относят энергетические проблемы к основным вызовам современности. Европейцы больше обеспокоены вопросами безработицы (64% граждан ЕС относят их к числу основных проблем), преступности (36%) и систем здравоохранения (30%).

БХК мае намер назіраць за ходам мясцовых выбараў
14:18, 09/01/2007

Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Беларускі Хельсінкскі камітэт” (БХК) мае намер назіраць за ходам выбараў у мясцовыя саветы. Як паведаміў БелаПАН выканаўчы дырэктар БХК Алег Гулак, сябры Беларускага Хельсінкскага камітэта будуць праводзіць маніторынг у рэгіёнах Беларусі і Менску як датэрміновага галасавання, так і галасавання ў дзень выбараў. Пры гэтым ён адзначыў, што назіральнікі на ўчасткі высоўваліся шляхам збору подпісаў грамадзянаў.

16 студзеня ў Вашынгтоне адбудзецца акцыя салідарнасці з народам Беларусі
13:33, 09/01/2007

16 студзеня ў Вашынгтоне адбудзецца акцыя салідарнасці з сем’ямі зніклых і рэпрэсаваных беларусаў, палітвязнямі, са ўсімі, хто змагаецца за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі. Ініцыятарам мерапрыемства выступае грамадзянская ініцыятыва “Погляд”.

У Расеі ад рук скінхедаў у 2006 годзе загінулі больш за 50 чалавек
13:25, 09/01/2007

У Расеі з-за расісцкіх нападаў у 2006 годзе загінулі 53 чалавекі, пацярпелі 460. Такімі дадзенымі з агенцтвам “Інтэрфакс” падзялілася Галіна Кажэўнікава, намесніца дырэктара аналітычнага цэнтра “Сава”, які вывучае праблемы нацыяналізму і ксенафобіі. У параўнанні з дадзенымі восені мінулага года, спіс ахвяр злачынстваў на глебе нацыянальнай нянавісці папоўніўся яшчэ на 14 чалавек.

На мяжы з Расеяй стаяць чэргі
13:07, 09/01/2007

Адразу пасьля навагодніх сьвятаў расейскі мытны камітэт увёў абавязковае афармленьне часовага ўезду для ўсіх транспартных сродкаў. Як патлумачыў “Радыё Свабода” кіраўнік рэгіянальнага Смаленскага філіялу мытні Уладзімер Лукашоў, раней падобную рэгістрацыю на мяжы мусілі праходзіць толькі грузавыя аўтамашыны.

Старшыня ПАРЕ наведае Расею з працоўным візітам
12:47, 09/01/2007

Старшыня Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) Рэнэ ван дэр Ліндэн 10-12 студзеня наведае Расею з працоўным візітам, паведаміла ў аўторак прэс-служба Рады Еўропы. Паводле распаўсюджанага ёю камюніке, старшыня ПАРЕ правядзе перамовы з міністрам замежных спраў РФ Сяргеем Лаўровым, сустрэнецца з кіраўнікамі абедзвюх палат расейскага парламента Барысам Грызловым і Сяргеем Міронавым, а таксама з сябрамі расейскай дэлегацыі ў ПАРЕ.

Беларускую дэлегацыю адмовіліся прыняць у МЭРГ Расеі
12:35, 09/01/2007

У Маскве не адбыліся беларуска-расейскія перамовы па нафце. “У Расеі яшчэ не гатовая перамоўная пазіцыя”, – паведаміў сёння БелТа намеснік міністра эканомікі Беларусі Уладзімір Найдунаў. Паводле яго, расейскі бок не назваў таксама час, калі гэтыя перамовы могуць пачацца зноў. Усё будзе залежыць ад дзеянняў расейскага боку. У цяперашні час дэлегацыя знаходзіцца ў Мінэканамразвіцця. Службы МЭРГ вядуць перамовы па тэлефоне, але дэлегацыю ўнутар не прапускаюць, паведаміў “Інтэрфакс”.

Пуцін правядзе ў Крамлю сустрэчу па беларускім пытанні
12:00, 09/01/2007

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін у аўторак правядзе сустрэчу ў Крамлю для абмеркавання пытання аб аднаўленні экспарту нафты ў Еўропу па нафтаправодзе “Дружба”. “Будзе сустрэча ў Крамлю ў 12.30. Будуць таксама перамовы з беларускімі ўладамі, якія прыбылі ў Маскву”, – паведаміла Reuters крыніца ў нафтавай прамысловасці.

Акцыі расейскіх нафтавых кампаній рэзка зваліліся
11:41, 09/01/2007

Расейскі фондавы рынак рэзка зваліўся ў першы гандлёвы дзень 2007 года. Як перадае карэспандэнт “Фантанкі”, індэкс РТС знізіўся па дачыненні да ўзроўня закрыцця 29 снежня на 3,3% да 1858,5 пунктаў.

«Укртранснафта»: Сітуацыя з транзітам нафты праяснее праз 2-3 гадзіны
11:26, 09/01/2007

Сітуацыя з транзітам нафты па нафтаправодзе “Дружба” праяснее праз 2-3 гадзіны. Аб гэтым РБК-Украіна паведаміў вышэйшы прадстаўнік ААТ “Укртранснафта”. “Зараз у Маскве ідуць перамовы, думаю, што праз 2-3 гадзіны будзе вядома нешта пэўнае”, – сказаў суразмоўца агенцтва, удакладніўшы, што ўкраінскі бок у перамовах не ўдзельнічае.

У Бабруйску затрымалі кандыдата ў дэпутаты
10:53, 09/01/2007

Лідэр кампаніі “За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва” – кандыдат у дэпутаты ў мясцовыя саветы ад БСДП (Грамада) Алена Мядзведзева 6 студзеня ў Бабруйску была затрыманая супрацоўнікамі міліцыі на некалькі гадзін. Аб гэтым яна паведаміла БелаПАН.

Вопросник от Луки
10:36, 09/01/2007, Андрей Колесников, «Газета.ру»

Апробированный на Грузии алгоритм российской внешней политики с успехом применен в отношении Беларуси. Конечно, по формальным признакам у этих двух историй сходства нет никакого. Зато, как принято теперь говорить, «сутевые» моменты сильно сближают грузинский и белорусский сценарии. Действия России по отношению к соседям могли иметь только два результата - либо мобилизацию нации вокруг лидера (соответственно, Саакашвили и Лукашенко), либо падение популярности президентов Грузии и Беларуси и переориентацию симпатий общественного мнения на Россию.

Fitch: Пастаўкі расейскай нафты ў Цэнтральную Еўропу сталі меней надзейнымі
10:13, 09/01/2007

Апошнія перабоі з пастаўкамі нафты па нафтаправодзе “Дружба” з Расеі праз Беларусь у Польшчу і Нямеччыну звяртаюць увагу на паніжэнне надзейнасці забеспячэння Цэнтральнай Еўропы расейскай нафтай. “Беларусь – важная краіна для транзіту расейскай нафты ў Цэнтральную Еўропу, улічваючы тое, што ўсе тры часткі нафтаправода “Дружба” праходзяць праз яе”, – сказаў Reuters асацыяваны дырэктар энергетычнай групы Fitch Аркадыўш Віцік.

Мілінкевіч сустрэўся з выбаршчыкамі ў Гародні
10:07, 09/01/2007

Сустрэчы лідэра аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча з выбаршчыкамі ў Гародні адбыліся без сур’ёзнах эксцэссаў. Аб гэтым БелаПАН паведаміў прэс-сакратар палітыка Павал Мажэйка. А.Мілінкевіч прыехаў у Гародню, каб выступіць у падтрымку дэмакратычнага кандыдата ў дэпутаты мясцовых саветаў Сяргея Кузьменка, даверанай асобай якога ён з’яўляецца.

Маргелаў: Сяброўства з недэмакратычнымі кіраўнікамі наносіць шкоду Расеі
10:05, 09/01/2007

Сяброўства з недэмакратычнымі кіраўнікамі не можа быць моцным і не дае Расеі нічога, акрамя рэпутацыйнай шкоды. Аб гэтым заявіў у сераду ў інтэрв’ю “Росбалту” старшыня камітэта Савета Федэрацыі Расеі па міжнародных справах Міхаіл Маргелаў, каментуючы “мытны” канфлікт паміж РФ і Беларуссю.

Россия поняла, что Лукашенко - угроза ее интересам
09:53, 09/01/2007, Робин Шеперд, «The Financial Times», (Великобритания)

Весь понедельник Россия и Беларусь занимались перекладыванием друг на друга вины за приостановку поставок нефти по северной части нефтепровода `Дружба` в Польшу и Германию. Однако и самой Европе стоило бы на минутку остановиться и задуматься, не несет ли и она в этой ситуации хотя бы часть ответственности за угрозу собственной энергетической безопасности, ибо чем бы ни закончился обмен взаимными уколами между Москвой и Минском, кто бы из них ни оказался действительно виноват в том, что сегодня происходит, факт остается фактом: за последние годы Европа не сделала практически ничего для того, чтобы противостоять все более авторитарному режиму Владимира Путина в России с каких-то единых позиций. А для укрощения жестокой диктатуры Александра Лукашенко в Беларуси Европа сделала и того меньше.

Беларускія мытнікі накіравалі Вайнштоку пратакол
09:38, 09/01/2007

Гомельскай мытняй Беларусі складзены пратакол аб адміністрацыйным мытным правапарушэнні ў дачыненні прэзідэнта расейскай кампаніі “Транснафта” Сямёна Вайнштока, паведаміла прэс-служба Беларускага мытнага камітэта. Копія пратаколу аб гэтым правапарушэнні накіраваная ў офіс “Транснафты”.

Нямеччына мае намер умацаваць энергабяспеку ЕЗ
09:29, 09/01/2007

Нямеччына мае намер выкарыстаць паўгадавы тэрмін свайго старшынства ў Еўрапейскім Звязе, каб умацаваць яго энергетычную бяспеку, сказала нямецкая канцлерка Ангела Меркель. “Для нас энергетыка зараз грае тую ж ролю, якую ў мінулым гралі вугаль і сталь”, – сказала кіраўніца нямецкага ўрада ў інтэрв’ю лонданскай газеце “Таймс”.

З-за Пуціна і Лукашэнкі Еўропа засталася без нафты
09:25, 09/01/2007

Пастаўкі расейскай нафты па нафтаправодзе “Дружба” спыненыя ў шэсць краін Еўропы – Польшчу, Нямеччыну, Вугоршчыну, Славакію, Чэхію і Украіну, паведамляе БелаПАН. У аўторак раніцай у Маскву вылецеў віцэ-прэм’ер Беларусі Андрэй Кабякоў. Як гаворыцца ў паведамленні беларускай амбасады ў Расеі, мэтай візіту Кабякова ў Маскву з’яўляецца “урэгуляванне на аснове перамоваў узаемных прэтэнзій адносна ўвядзення расейскім бокам у аднабаковым парадку і ў парушэнне шэрагу беларуска-расейскіх пагадненняў і дамоў вывазной мытнай пошліны на нафту, якая пастаўляецца ў Беларусь, а таксама беларускай пошліны на нафту”, якая перамяшчаецца праз тэрыторыю Беларусі.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 НАВIНА ДНЯ 
Будаўніцтва аграмястэчкаў – чарговы спосаб «адмывання грошай»
10:20, 09/01/2007


 ЭКАНОМIКА Й СОЦЫЮМ 

Консульскія зборы за выдачу віз у Польшчу з 15 студзеня будуць прымацца толькі ў еўра
16:39, 09/01/2007

Консульскія зборы за выдачу віз у Польшчу з 15 студзеня будуць прымацца толькі ў еўра. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў амбасадзе гэтай краіны ў Беларусі. Кошт аднаразовай візы складзе 5 еўра, двухразовай – 8 еўра, шматразовай – 24 еўра. За транзітную аднаразовую візу трэба будзе заплаціць 12 еўра, за двухразовую – 24 еўра, шматразовую – 36 еўра. Дадатковы збор за экспрэс-візу – 30 еўра.

У Беларусі падвышаюцца закупныя цэны на малако і мяса
16:38, 09/01/2007

У Беларусі падвышаюцца закупныя цэны на малако, свінняў і буйны рагаты скот. Якія набываюць у сельгасвытворцаў для прамысловай перапрацоўкі, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальніца галоўнага ўпраўлення эканомікі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Ганна Андрыевіч.

Цукровы бурак пачалі скормліваць скаціне
12:49, 09/01/2007

Не прыняты заводамі цукровы бурак у Беларусі пачалі скормліваць скаціне, паведамілі AgroNews.ru у міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання краіны. Зроблена гэта для таго, каб хоць неяк выкарыстаць выгадаваны ўраджай, непрыдатны для прамысловай перапрацоўкі, з мэтай мінімізацыі страт.

МУС стварае базу дадзеных галасоў тэрарыстаў і вымагальнікаў
10:55, 09/01/2007

Першая ў свеце сістэма фанаскапічнага ўліку з’явіцца ў Беларусі. Зараз збіраюцца ўзоры галасоў так званых тэлефонных тэрарыстаў, якія калісьці паведамлялі аб мінаванні будынкаў. Акрамя іх у базу дадзеных патрапяць і вымагальнікі, паведамляе ОНТ.

Венесуэльские родители падки на «славные» имена
10:18, 09/01/2007, Саймон Ромеро, «The New York Times»

Когда в мае прошлого года студенты университета Каракаса столкнулись с венесуэльской полицией, в центре внимания оказались не только их требования провести выборы без вмешательства правительства, но имена двух лидеров, стоявших за организацией протестов: Никсона Морено и Сталина Гонсалеса.

 ГАЛОЎНАЕ 
95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты • 12:40, 25/09/2007
Новые проблемы белорусского сахара • 10:49, 25/09/2007
Академик Никитченко: В Беларуси приписали к урожаю около 1,5 млн. зерна • 13:00, 24/09/2007
Растет дефицит торгового сальдо и падает рентабельность • 10:45, 24/09/2007
Как один пенсионер правду ищет • 14:38, 23/09/2007
Грядет либерализация рынка связи • 12:56, 21/09/2007
СП па перапрацоўцы вуглёў створаць ужо праз тыдзень • 09:57, 21/09/2007
Мобильный контроль усилится • 10:16, 20/09/2007
В Беларуси может быть изменен порядок ввоза автомобилей • 17:24, 19/09/2007
Среди неплательщиков – в основном госпредприятия • 10:28, 19/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: