Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Акцыі расейскіх нафтавых кампаній рэзка зваліліся 11:41, 09/01/2007
Расейскі фондавы рынак рэзка зваліўся ў першы гандлёвы дзень 2007 года. Як перадае карэспандэнт “Фантанкі”, індэкс РТС знізіўся па дачыненні да ўзроўня закрыцця 29 снежня на 3,3% да 1858,5 пунктаў.
Больш за іншыя на ММВБ “зваліліся” звычайныя акцыі “блакітных фішак” – нафтавых кампаній: ААТ “ЛУКОЙЛ” – 6,06%, ААТ “Сургутнафтагаз” – 6,45%, ААТ “Татнафта” – 7,17%, а таксама ААТ “ГМК “Нарыльскі нікель” – 6,72%. Акцыі ААТ “Газпром” зваліліся на РТС на 3,04%.
Аналітыкі фондавага рынку лічаць, што чыннікі карэкцыі айчыннага фондавага рынку крыюцца ў нафтагазавай вайне з Беларуссю, якае псуе рэпутацыю расейскіх сыравінных кампаній.
Акцыі ж ААТ “ГМК “Нарыльскі нікель” зваліліся з-за паніжэння сусветных цэнаў на каляровыя металы.