Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 910 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



З-за Пуціна і Лукашэнкі Еўропа засталася без нафты
09:25, 09/01/2007

Пастаўкі расейскай нафты па нафтаправодзе “Дружба” спыненыя ў шэсць краін Еўропы – Польшчу, Нямеччыну, Вугоршчыну, Славакію, Чэхію і Украіну, паведамляе БелаПАН. У аўторак раніцай у Маскву вылецеў віцэ-прэм’ер Беларусі Андрэй Кабякоў. Як гаворыцца ў паведамленні беларускай амбасады ў Расеі, мэтай візіту Кабякова ў Маскву з’яўляецца “урэгуляванне на аснове перамоваў узаемных прэтэнзій адносна ўвядзення расейскім бокам у аднабаковым парадку і ў парушэнне шэрагу беларуска-расейскіх пагадненняў і дамоў вывазной мытнай пошліны на нафту, якая пастаўляецца ў Беларусь, а таксама беларускай пошліны на нафту”, якая перамяшчаецца праз тэрыторыю Беларусі.

Напярэдадні ўвечар у Маскву таксама прыбыла беларуская дэлегацыя на чале з першым намеснікам міністра эканомікі Уладзімірам Найдунавым.

У сераду ў Крамлю чакаюць прэм’ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага.

Транзіт нафты па тэрыторыі Беларусі быў спынены ў ноч на панядзелак. “Транснафта” заявіла аб несанкцыянаваным адборы паліва беларускім бокам (79 тыс. тон з запланаванай 91 тыс.) у кошт выплаты пошліны, уведзенай з 1 студзеня. Расейская кампанія лічыць пошліну пазапраўнай і заяўляе, што Беларусь адмаўляецца здзяйсняць транзіт нафты без выплаты гэтай пошліны. Афіцыйны Менск сцвярджае, што “ціск на ўваходзе нафтаправода “Дружба” на тэрыторыі Беларусі быў паніжаны не па віне беларускага боку”.

Польшча паведаміла, што валодае запасамі нафты на 80 дзён, Славакія – на 70, Вугоршчына – на 90, Нямеччына – на 130 дзён.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: