Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Нямеччына мае намер умацаваць энергабяспеку ЕЗ 09:29, 09/01/2007
Нямеччына мае намер выкарыстаць паўгадавы тэрмін свайго старшынства ў Еўрапейскім Звязе, каб умацаваць яго энергетычную бяспеку, сказала нямецкая канцлерка Ангела Меркель. “Для нас энергетыка зараз грае тую ж ролю, якую ў мінулым гралі вугаль і сталь”, – сказала кіраўніца нямецкага ўрада ў інтэрв’ю лонданскай газеце “Таймс”.
Паводле яе, ЕЗ мае патрэбу ў адзінай энергетычнай палітыцы. У сувязі з гэтым, адзначыла Меркель, “нам неабходна ўпэўніцца, што балтыйскі (Паўночнаеўрапейскі) газаправод не накіраваны супраць Польшчы”, паколькі ён абыходзіць гэтую краіну. Канцлерка Нямеччыны падкрэсліла, што мае намер заняць больш жорсткую пазіцыю па дачыненні да Расеі, чым яе папярэднік Герхард Шродэр. Яе выказванні, адзначае газета, прагучалі на фоне спынення расейскіх нафтавых паставак праз Беларусь у некаторыя краіны ЕЗ з-за гандлёвага канфлікту Масквы і Менска.
Закрануўшы іншыя тэмы, Ангела Меркель выказалася за ўвядзенне ў ЕЗ адзінай канстытуцыі. Таксама яна выступіла за актывізацыю міжнародных намаганняў па ўрэгуляванні канфлікту паміж палестынцамі і ізраільцянамі за кошт актывізацыі дзеянняў “блізкаўсходняга квартэта” – ЕЗ, ААН, Расеі і ЗША. Яна адзначыла, што падчас нядаўніх перамоваў з ёй прэзідэнт ЗША Джордж Буш пагадзіўся з такой пастаноўкай пытання, аднак, адзначыла канцлер, “жыхары рэгіёна павінны, першым чынам, самі імкнуцца да міру”.