Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 910 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



На мяжы з Расеяй стаяць чэргі
13:07, 09/01/2007

Адразу пасьля навагодніх сьвятаў расейскі мытны камітэт увёў абавязковае афармленьне часовага ўезду для ўсіх транспартных сродкаў. Як патлумачыў “Радыё Свабода” кіраўнік рэгіянальнага Смаленскага філіялу мытні Уладзімер Лукашоў, раней падобную рэгістрацыю на мяжы мусілі праходзіць толькі грузавыя аўтамашыны.

За апошнія суткі на памежным пераходзе "Рэдзькі-Краснае" было сабралося пад тысячу машынаў: кіроўцы легкавікоў мусілі па некалькі гадзінаў саяць у чэргах, каб заплаціць падатак. І грузавыя фуры, якія трапілі ў атачэньне легкавікоў, таксама мусілі чакаць дазволу на праезд, нават пры наяўнасьці ўсіх належных дакумэнтаў.

Прадстаўнік расейскага боку Уладзімер Лукашоў сьцвярджае, што ўжо сёньня сытуацыя на памежным пераходзе мусіць нармалізавацца. Ён зьвязвае наяўнасьць чэргаў перадусім з пасьлясьвяточным наплывам машынаў, а не з увядзеньнем новых мытных патрабаваньняў.

На беларускім баку круглыя суткі дзяжураць прадстаўнікі Віцебскай транспартнай інспекцыі. Адзін зь іх на ўмовах ананімнасьці выказаў сваё меркаваньне карэспандэнту “Радыё Свабода”:

"Усё гэта нагадвае сытуацыю на заходнім памежжы ў 80-90-я гады, калі заканадаўства не было ўнармаваным. А цяпер Расея робіць што хоча, і такога вэрхалу на мяжы ўжо даўно не было!"


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: