Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
БХК мае намер назіраць за ходам мясцовых выбараў 14:18, 09/01/2007
Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Беларускі Хельсінкскі камітэт” (БХК) мае намер назіраць за ходам выбараў у мясцовыя саветы. Як паведаміў БелаПАН выканаўчы дырэктар БХК Алег Гулак, сябры Беларускага Хельсінкскага камітэта будуць праводзіць маніторынг у рэгіёнах Беларусі і Менску як датэрміновага галасавання, так і галасавання ў дзень выбараў. Пры гэтым ён адзначыў, што назіральнікі на ўчасткі высоўваліся шляхам збору подпісаў грамадзянаў.
“У нас ужо пачынаюцца праблемы з допускам назіральнікаў на ўчасткі. Старшыні выбарчых камісій раптам пачынаюць сцвярджаць, што яны сумняваюцца ў сабраных подпісах і ў іх ёсць тры дні падумаць. У выніку на некаторых участках у Менску нашы назіральнікі ўжо ёсць, а на некаторых усё яшчэ “думаюць”, – адзначыў А.Гулак.
Нагадаем, 9 студзеня ў Беларусі пачалося датэрміновае галасаванне па выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў 25-га склікання. Выбарчыя ўчасткі адкрыліся ў 10 гадзін раніцы. Яны будуць працаваць штодня з 9 па 13 студзеня з 10 да 14 і з 16 да 19 гадзін.