Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Маргелаў: Сяброўства з недэмакратычнымі кіраўнікамі наносіць шкоду Расеі 10:05, 09/01/2007
Сяброўства з недэмакратычнымі кіраўнікамі не можа быць моцным і не дае Расеі нічога, акрамя рэпутацыйнай шкоды. Аб гэтым заявіў у сераду ў інтэрв’ю “Росбалту” старшыня камітэта Савета Федэрацыі Расеі па міжнародных справах Міхаіл Маргелаў, каментуючы “мытны” канфлікт паміж РФ і Беларуссю.
Сенатар нагадаў, што расейска-беларускія адносіны абвастрыліся адразу пасля таго, як было заяўлена аб падвышэнні цаны на экспартуемы з Расеі газ. “Продаж прыроднага газу Беларусі па нізкай цане – відавочны падвойны стандарт, але варта было ад яго адмовіцца, як Менск абвясціў Маскве гандлёвую вайну, – адзначыў Маргелаў. – Няма сэнсу размаўляць аб метадах, якія мала знаёмае з рынкавымі адносінамі кіраўніцтва Беларусі выкарыстоўвае ў гэтай вайне. Мытны збор з транзітных тавараў, тым больш з нафты, не спаганяецца з канца феадальнай раздробненасці Еўропы”.
Па меркаванні Маргелава, антыдэмакратычныя ўрады, накшталт цяперашняга кіраўніцтва Беларусі, маюць звычай “сябраваць у адзін бок”, эксплуатуючы сяброў дзеля ўмацавання сваёй улады. “Яшчэ меней выгодна будаваць звязы з імі, а не з народамі краінаў, дзе яны воляй лёсаў кіруюць, – падкрэсліў сенатар. – Цяперашнія гандлёвыя непаразуменні паміж Расеяй і Беларуссю – усяго толькі чарговае пацверджанне гэтага правіла”.
Нагадаем, што ўрад Беларусі ў мэтах кампенсавання страт з-за падвышэння цэнаў на расейскі газ прыняў рашэнне аб увядзенні з 1 студзеня 2007 года мытнай пошліны на нафту, якая транспартуецца праз тэрыторыю рэспублікі ў Заходнюю Еўропу. Памер пошліны ўсталяваны ў $45 за 1 тону нафты. Акрамя таго, у панядзелак раніцай стала вядома, што ў Польшчу і Нямеччыну не патсупае расейская нафта, якая пастаўляецца па трубаправодзе “Дружба”. Як заявіў кіраўнік “Транснафты” Сямён Вайншток, з 2 студзеня з трубаправода было пазапраўна канфіскавана 79 тыс. тон сыравіны. Дэлегацыя ўрада Беларусі выехала ў Маскву для “урэгулявання ўзаемных прэтэнзій”. Між тым, намеснік міністра эканамічнага развіцця і гандлю РФ Андрэй Шаронаў заявіў, што перамовы з Беларуссю пачнуцца толькі пасля адмены мытнай пошліны на транзіт нафты.