Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Еўракамісія: Праблемы з Беларуссю негатыўна адаб’юцца на рэпутацыі Расеі 14:41, 09/01/2007
Еўрапейская камісія заявіла сёння аб тым, што праблемы Расеі з Украінай і Беларуссю могуць негатыўна адбіцца на рэпутацыі РФ як надзейнага пастаўшчыка нафты, і заклікала Расею і Беларусь да скарэйшага вырашэння праблемы.
Прадстаўнікі Еўракамісіі таксама пацвердзілі негатыўны эфект, абумоўлены прыпыненнем паставак нафты па нафтаправодзе “Дружба”, які закрануў, у прыватнасці, такія краіны, як Нямеччына, Славакія, Чэхія, Вугоршчына і Польшча.
У той жа час Еўракамісія паведаміла аб неабходнасці правядзення сустрэчы пастаўшчыкоў нафты Еўрапейскага Звяза для аналізу негатыўных наступстваў спынення паставак, якая адбудзецца 11 студзеня цяперашняга года.