Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 910 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Пуцін даручыў разабрацца з Беларуссю, паколькі Расея «нясе страты»
14:56, 09/01/2007

Прэзідэнт Расеі Пуцін лічыць, што “неабходна працягнуць перамовы з беларускімі партнёрамі па ўрэгуляванні адносінаў па пастаўках нафты ў Беларусь і транзітам праз тэрыторыю Беларусі”. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на паседжанні ў Крамлю, звяртаючыся да прэм’ер-міністра Міхаіла Фрадкова, перадае ІТАР-ТАСС. Прэзідэнт таксама даручыў ураду “абмеркаваць з расейскімі кампаніямі магчымасць скарачэння здабычы нафты ў сувязі з праблемамі, якія ўзніклі пры транзіце нафты праз Беларусь”.

“Неабходна забяспечыць інтарэсы расейскіх кампаній, якія, відавочна, сутыкнуліся са стратамі”, – падкрэсліў Пуцін. Па ягоным меркаванні, варта “падумаць аб кампенсацыйных мерах, якія мінімізуюць іх страты”.

Прэзідэнт заявіў, што трэба “зрабіць усё неабходнае, каб забяспечыць інтарэсы заходніх спажыўцоў” у расейскай нафце.

Пуцін даручыў ураду “выпрацаваць комплекс мераў, якія накіраваныя на абарону нацыянальнай эканомікі”.

“Гэты комплекс мераў мусіць закрануць усе аспекты нашых узаемаадносінаў з партнёрамі, у дадзеным выпадку з беларускімі партнёрамі”, – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы на нарадзе з сябрамі ўрада.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін адзначыў, што Расея пастаўляе газ Беларусі па самай нізкай цане ў СНД, і лічыць, што гэта мусіць падтрымаць беларускую эканоміку, перадае “Інтэрфакс”.

“Польшча ў нас купляе газ за 270 даляраў за 1000 кубаметраў. Гэта значыць, што для Беларусі рынкавая цана за газ была б 260 даляраў за 1000 кубаметраў. Расейская Федэрацыя згадзілася з тым, што будзе прадаваць газ не па рынкавай цане – па 100 даляраў за 1000 кубаметраў”.

Гэта самая нізкая цана ў СНД. Нават такая краіна як Арменія, а там нямала праблем, плаціць па 100 даляраў за 1000 кіламетраў”, – заявіў У.Пуцін на сустрэчы з сябрамі ўрада ў аўторак.

Пры гэтым прэзідэнт адзначыў, што Расея не спаганяе экспартнай пошліны пры экспарце нашага газу праз Беларусь.

Па словах кіраўніка дзяржавы, розніца для расейскага боку паміж рынкавай і цяперашняй цаной газу, які пастаўляецца ў Беларусь, складзе 3 млрд 330 млн даляраў.

“У сувязі з неспагнаннем экспартнай пошліны расейскага бюджэту страчвае 1 млрд 300 млн даляраў, і яшчэ 2 млрд – гэта страты “Газпрома”, – адзначыў У.Пуцін.

“Такія страты з трэндам – яны будуць ацэньвацца ў мільярды даляраў – будуць захоўвацца і на працягу ўсіх чатырох гадоў (на чатыры гады разлічаны пераходны перыяд для Беларусі з мэтай адаптацыі яе эканомікі да рынкавых цэнаў – ІФ). Гэта плата Расеі за пераход да рынкавых адносінаў, і гэта прамая падтрымка нашых беларускіх калег, якая каштуе Расеі і каштуе наўаму насельніцтву мільярды даляраў”, – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго, “Газпром” набывае 50% акцый “Белтрансгаза” і становіцца мінарытарным акцыянерам, “бо не мае кантрольнага пакета і ніякага слова пры кіраванні гэтым прадпрыемствам”.

У.Пуцін падкрэсліў таксама, што Расея згадзілася прыняць самую высокую ацэнку “Белтрансгаза” – 5 млрд даляраў, зробленую незалежным ацэншчыкам, і будзе плаціць Беларусі за акцыі прадпрыемства 2,5 млрд даляраў.

“Па сутнасці гэта яшчэ адна мера падтрымкі беларускіх калег. Вельмі спадзяюся на тое, што ўсе гэтыя дамоўленнасці будуць выконвацца і расейскім, і беларускім бокам пры разуменні таго, што робіць Расея для падтрымкі беларускай эканомікі”, – сказаў У.Пуцін.

Як заявіў кіраўнік Мінэканамразвіцця Герман Грэф, рашэнне Беларусі аб спагнанні плацяжа за транзіт расейскай нафты “беспрэцэндэнтна ў сусветнай практыцы” і супярэчыць міжнародным пагадненням.

“Такое рашэнне беспрэцэндэнтна ў сусветнай практыцы, яно парушае два двухбаковых пагаднення паміж Расеяй і Беларуссю, пагадненне аб транзіце паміж расейскай “Транснафтай” і яе беларускімі калегамі, гэта значыць, такім чынам парушаюцца тры ўзроўні дамоўнай базы”, – сказаў міністр на паседжанні ў прэзідэнта.

Грэф падкрэсліў, што “у міжнароднай практыцы мытныя пошліны мае на ўвазе альбо імпартныя, альбо экспартныя”. “У дадзеным выпадку гэты плацёж не можам разглядаць ні як імпартную, ні як экспартную пошліну”, – сказаў міністр.

Сёння ў Маскву прыбыла ўрадавая дэлегацыя Беларусі на чале з віцэ-прэм’ерам Андрэем Кабяковым для ўрэгулявання пытанняў пастаўкі і транзіту нафты. Аднак перамовы пакуль не пачаліся.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: