Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Укртранснафта»: Сітуацыя з транзітам нафты праяснее праз 2-3 гадзіны 11:26, 09/01/2007
Сітуацыя з транзітам нафты па нафтаправодзе “Дружба” праяснее праз 2-3 гадзіны. Аб гэтым РБК-Украіна паведаміў вышэйшы прадстаўнік ААТ “Укртранснафта”. “Зараз у Маскве ідуць перамовы, думаю, што праз 2-3 гадзіны будзе вядома нешта пэўнае”, – сказаў суразмоўца агенцтва, удакладніўшы, што ўкраінскі бок у перамовах не ўдзельнічае.
Ён пацвердзіў, што пастаўкі нафты, якая паступае з Беларусі, па ўкраінскіх сістэмах “Дружба” і “Адэса-Брады” спыненыя з вечара 8 студзеня.
Павелічэння транзіту расейскай нафты праз Украіну па Прыдняпроўскіх магістральных нафтаправодах не назіраецца.