Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Посол России в Евросоюзе вызван в Еврокомиссию для встречи с Комиссаром по энергетике. Об этом радиостанции «Эхо Москвы» сообщил исполняющий обязанности главы представительства ЕС в России Пол ван Дорен. Дипломат добавил, что аналогичная беседа уже состоялась с послом Беларуси.
Прэзідыўм урада Беларусі разглядае па даручэнні кіраўніка дзяржавы сваю пастанову ад 31 снежня 2006 года, якой была ўведзеная экспартная пошліна на транзіт нафты па тэрыторыі Беларусі. Як перадае карэспандэнт “Інтэрфакса”, пра гэта паведаміў прэ’мер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі, падчас адкрыцця паседжання прэзідыўма Савета міністраў.
Нефтепровод «Дружба» пуст. Российская нефть не течет по нему в Европу. Обстоятельства дела излагаются по телевизору с такими витиеватыми оборотами, что человеку стороннему трудно даже и сообразить: а кто, собственно, вырубил нефть? То есть ясно, что виноват Батька, но нефть-то кто отрубил?
Сёньня на волю выйшаў сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі, палітвязень Іван Крук, які адбыў паўгады за кратамі глыбоцкага арыштнага дому. Сустракаць вязня ў Глыбокае прыхаў лідэр дэмакратычных сілаў Аляксандр Мілінкевіч. Але адміністрацыя папраўчай установы зрабіла ўсё каб палітвязня не сустрэлі на волі яго сябры і паплечнікі.
Кандыдат у дэпутаты Пінскага гарадзкога савету Аляксандар Васільеў асуджаны на 7 сутак адміністрацыйнага арышту. Яго зьвінавацілі ў дробным хуліганстве падчас нарады мясцовай вэртыкалі з чальцамі выбарчых камісіяў, паведамляе “Радыё Свабода”. Удзельнікі выбараў на Берасьцейшчыне заяўляюць, што гэта не адзінкавы прыклад ціску ўладаў на незалежных кандыдатаў.
Дзеючы старшыня Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе /АБСЕ/, міністр замежных спраў Іспаніі Мігель Анхель Марацінас заклікаў Расею і Беларусь да скарэйшага ўрэгулявання спрэчкі ў вобласці энергетыкі. Пра гэтым паведамляе ІТАР-ТАСС.
Уладзімір Пуцін абмеркаваў з Аляксандрам Лукашэнкам па тэлефоне праблемы транзіту расейскай нафты праз Беларусь, паведамляе прэс-служба Крамля. “Падчас размовы абмяркоўваліся пытанні эканамічнага супрацоўніцтва паміж РФ і Беларуссю, у тым ліку, у сферы энергетыкі, уключаючы праблемы транзіту расейскай нафты праз тэрыторыю Беларусі”, – сказалі ў прэс-службе, адзначыўшы, што гутарка адбылася па ініцыятыве беларускага боку. Тым часам, беларускі бок сцвярджае, што Менск і Масква дасягнулі кампрамісу па пытаннях транзіту расейскай нафты па тэрыторыі Беларусі.
Прыкладна дзве гадзіны правёў у РУУС Савецкага раёна Менска старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі, кандыдат у дэпутаты па Машэраўскай выбарчай акрузе №41 Анатоль Лябедзька. Палітыка затрымалі ў раёне Камароўскага рынку, калі ён раздаваў выбаршчыкам свае агітацыйныя ўлёткі, надрукаваныя, дарэчы, за дзяржаўныя сродкі, якія вылучаліся кожнаму кандыдату.
Верагодна, што з гэтага месяца беларусы будуць плаціць на 20% больш за святло і газ і на 12% больш за ацяпленне. Гэта адзін з варыянтаў падвышэння цаны на камуналку, які зараз разглядаецца ва ўрадзе.
Прызначэньне старэйшага сына Аляксандра Лукашэнкі Віктара -- сябрам Рады бясьпекі камэнтуе для «Радыё Свабода» былы сябар гэтай структуры Аляксандар Вайтовіч:
Кіраўнік Мінпрамэнерга Расеі Віктар Хрысценка працягне ў сераду перамовы з расейскімі нафтавымі кампаніямі, зацікаўленымі ў развязанні энергетычнага канфлікту з Беларуссю. Як паведаміла РІА “Новости” у сераду крыніца ў ведамстве, напярэдадні міністр ужо правёў аналагічную сустрэчу з прадстаўнікамі нафтавага бізнэсу, у прыватнасці, з такімі кампаніямі як Раснафта і ЛУКОЙЛ.
Учора лідэр дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандар Мілінкевіч наведаў Полаччыну. Ён прысутнічаў у якасці даверанай асобы на сустрэчы кандыдатаў у дэпутаты з выбарцамі. Сустрэчы такія адбыліся ў 15-й Полацкай гарадской выбарчай акрузе і ў 41-й выбарчай акрузе Наваполацка. Кандыдатамі там вылучаюцца сябар Партыі БНФ Аляксандар Зінькевіч і беспартыйны Ігар Сухарукаў. Сёння Аляксандр Мілінкевіч сустрэнецца з выбарцамі Глыбокага.
У Менску ў раёне Камароўскага рынку быў затрыманы лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Анатоль Лябедзька – кандыдат у дэпутаты па Машэраўскай выбарчай акрузе №41 – раздаваў выбаршчыкам свае перадвыбарныя ўлёткі і праграму рэгіянальнага развіцця, падрыхтаваную Нацыянальным камітэтам аб’яднаных дэмакратычных сілаў.
Падчас цяперашняй нафтавай канфрантацыі паміж Расеяй і Беларуссю ў самае цяжкае становішча трапляе Еўрапейскі Звяз. На карту пастаўленыя пазіцыі па трох самых важных пытаннях: энергетычнай бяспекі, лёсу Беларусі як апошняй дыктатуры Еўропы і неабходнасці даць адпор пагардлівым паводзінам Расеі на прасторы былога Савецкага Саюза, асабліва гэта датычыцца выкарыстання яе энерганосьбітаў як прылады палітычнага ціску, піша сёння брытанская “The Financial Times”.
30 гадоў таму, на пачатку студзеня 1977-га году ў заходнім друку быў абнародаваны тэкст Хартыі’77, маніфэсту чэхаславацкіх дысыдэнтаў. Паводле сёньняшняй ацэнкі Вацлава Гаўла, аднаго з ініцыятараў Хартыі, які пазьней з дысыдэнтаў прыйшоў у прэзыдэнты, Хартыя`77 стала мадэльлю як супрацьстаяць таталітарнаму рэжыму, які мае ў руках усе сілавыя мэханізмы. Вопыт Хартыі, акрамя Беларусі, перанялі таксама паўночнакарэйскія, кубінскія ці бірмскія дысыдэнты. Здаецца, хто Хартыя прынесла штосьці, што перажыло ўласна эпоху краху камунізму, – заключае Вацлаў Гавэл.
Учора ў Берліне канцлерка ФРГ Ангела Меркель і старшыня Еўракамісіі Хасэ Мануэл Баррозу з цяжкасцю знаходзілі словы, каб выказаць адносіны да спынення паставак нафты з Расеі. Урад Нямеччыны і еўракамісары сабраліся, каб абмеркаваць планы нямецкага старшынства ў ЕЗ, якое пачалося з 1 студзеня. Але нафтавая “вайна” Расеі і Беларусі не толькі адкарэктавала гэтую сустрэчу, але і, здаецца, прымусіць Берлін падчас старшынства яшчэ з большай упартасцю вывучаць магчымасці дыверсіфікавання закупаў энерганосьбітаў, піша сёння расейская газета “Время новостей”.
Беларуская дэлегацыя будзе знаходзіцца ў Маскве датуль, пакуль не будуць урэгуляваныя ўсе спрэчныя пытанні ў адносінах з Расеяй. Пра гэта “Эху Москвы” паведамілі сёння ў амбасадзе Беларусі ў Расеі.
Міжнародны каардынатар Хартыі’97 Андрэй Саннікаў звяртаецца з заявай у пракуратуру Першамайскага раёна Менска і пракуратуру Рэспублікі Беларусь у сувязі з пазапраўным адабраннем у яго вялікай сумы грошай мытнай службай аэрапорта “Мінск-2”.
Федэральная канцлерка ФРГ Ангела Меркель прыбудзе 21 студзеня, у адпаведнасці з дасягнутай дамоўленасцю, з працоўным візітам у Расею. Як паведаміла прэс-служба Крамля, праграмай візіту прадугледжваюцца расейска-нямецкія перамовы на вышэйшым узроўні.
Cупрацоўнікі міліцыі зрабілі ператрусы на кватэрах актывістаў арганізацыі “Малады фронт” у Баранавічах і Воршы, паведаміла “Радыё Свабода”. Налепкі, значкі, кампакт-дыскі, якія знайшлі міліцыянты, знаходзяцца ў аддзелах міліцыі. Актывіста рэгіянальнай арганізацыі ў Воршы Сяржука Гумінскага, супраць якога распачата крымінальная справа за палітычныя графіці, выклікаюць на допыты.
Віктар Лукашэнка, які знаходзіцца на пасадзе памагатага прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы, афіцыйна ўведзены ў склад савета бяспекі Рэспублікі Беларусь. Адпаведнае рашэнне прэзідэнта знаходзіцца ва ўказе № 3 ад 5 студзеня 2007 года, паведамляе “Ежедневник”. Cтатус старэйшага сына Аляксандра Лукашэнкі фактычна прыраўнаны да статусу старшыні КДБ альбо кіраўніка МУС.
Спрэчка паміж Расеяй і Беларуссю, якая прывяла да спынення прапампоўкі нафты ў Еўропу праз беларускую тэрыторыю, павінна быць урэгуляваная гэтымі краінамі, лічыць дзяржаўны дэпартамент ЗША.
Расея не ўступіць у перамовы з Беларуссю пакуль не будзе адмененая пошліна на транзіт расейскай нафты і пакуль не адновіцца транзіт у Еўропу, заявіў у аўторак журналістам кіраўнік Мінэканамразвіцця Расеі Герман Грэф.
Энергетычны канфлікт паміж Менскам і Масквой на працягу года можа прывесці да крызісу эканамічнай мадэлі, а магчыма, і палітычнай улады ў Беларусі. У гэтым меркаванні сыходзяцца беларускія незалежныя эксперты, апытаныя “Временем новостей”. Яны мяркуюць, што ў краіне завяршыўся перыяд пабудовы мадэлі, якую Аляксандр Лукашэнка калісьці назваў рынкавым сацыялізмам. У хуткім часе краіна будзе змушаная праводзіць эканамічныя рэформы.
Намеснік міністра эканамічнага развіцця і гандлю РФ Андрэй Шаронаў у інтэрв’ю “Российской газете” распавёў пра падаплёку і храналогіі газавага канфлікту з Беларуссю. Ён сцвярджае, што беларусы першымі перакрылі трубу, хоць у Менску ад гэтага адмаўляюцца.
Цалкам безвыніковы першы пасля спынення транзіту нафты раўнд перамоваў паміж Расеяй і Беларуссю прымушае Крэмль пайсці на жорсткія меры. Па дадзеных “Ведомостей”, хутка будзе падрыхтаваны пакет эканамічных мераў, якія ўключаюць увядзенне пошлін для беларускіх тавараў, што ўвозяцца зараз па нулявой стаўцы. Беларускія эксперты мяркуюць, што жорсткая пазіцыя Расеі можа ўжо ў самы блізкі год прывесці да краху эканамічнай мадэлі беларускага “рынкавага сацыялізму”, крызісу рэжыму Лукашэнкі альбо прынамсі да радыкальных рэформаў, ад якіх дагэтуль беларускі ўрад устрымліваўся. Такой можа стаць расплата за дзве хвіліны пазапраўнай запампоўкі расейскай нафты, прызначанай для Еўропы, у беларускія сховішчы.
К высшей мере наказания приговорил 9 января полоцкий суд 28-летнего серийного убийцу Юрия Курильского. На совести этого молодого человека жизни трех девушек, одной из которых было всего 16 лет.
По информации пресс-центра ГУВД Мингорисполкома, вандалы повредили 23 могилы и сломали пять крестов на Лошицком кладбище, расположенном на улице Уборевича в Минске. Преступление было совершено в период с 1 по 8 января. Точную дату произошедшего милиция пытается установить.