Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 1011 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Кандыдат у дэпутаты арыштаваны на 7 сутак
15:42, 10/01/2007

Кандыдат у дэпутаты Пінскага гарадзкога савету Аляксандар Васільеў асуджаны на 7 сутак адміністрацыйнага арышту. Яго зьвінавацілі ў дробным хуліганстве падчас нарады мясцовай вэртыкалі з чальцамі выбарчых камісіяў, паведамляе “Радыё Свабода”. Удзельнікі выбараў на Берасьцейшчыне заяўляюць, што гэта не адзінкавы прыклад ціску ўладаў на незалежных кандыдатаў.

Незалежнага кандыдата ў дэпутаты Аляксандра Васільева затрымалі 8 студзеня. Пра прычыну зьняволеньня ягоныя калегі ў выбарчай кампаніі даведаліся толькі на наступны дзень, падчас судовага паседжаньня.

“Яго затрымалі за тое, што ён выпадкова апынуўся на сустрэчы кіраўніцтва райвыканкаму з сакратарамі выбарчых камісій. Праводзіў начальнік юрыдычна-прававога аддзелу Мельнічук. Між іншым, ён сказаў: падайце ў выканкам пустыя блянкі пратаколаў з подпісамі чальцоў выбарчых камісій. Васільеў тое пачуў, падняўся і сказаў, што гэта фальсыфікацыя і крымінал. І тут пачалося: павалілі на падлогу, выклікалі міліцыю і – судзілішча”, -- гаворыць кандыдат у дэпутаты пінскага гарсавету Аляксандар Аўсеенка.

Паводле рашэньня гарадзкога суду Пінску, Аляксандар Васільеў мусіць адбыць сем сутак адміністрацыйнага арышту за, нібыта, нецэнзурную лаянку.

Дэпутат гарсавету ў Белаазёрску Юрась Губарэвіч, які балятуецца таксама на новы тэрмін, кажа, што на Берасьцейшчыне назіраюцца й іншыя прыклады ціску ўладаў на незалежных вылучэнцаў.

“У Бярозаўскім раёне быў праведзены ператрус на кватэры, дзе выдаецца незалежная газэта “Альтанка”. Але яе пяць гадоў выдавалі грамадзкія актывісты, а затым і дэпутаты гарадзкога савету. Усё гэта можна разглядаць як ціск на кандыдатаў, на тых людзей, хто дапамагае кандыдатам. Канечне, чакаць чагосьці ад гэтых выбараў не выпадае”, -- упэўнены Губарэвіч.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: